Перайсці да зместу

Мікалай Тальваш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Тальваш
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
Кашталян троцкі
1596 1598
Папярэднік Аляксандр Пронскі
Пераемнік Юрый Радзівіл

Смерць 25 верасня 1598(1598-09-25)
Род Тальвашы
Бацька Станіслаў Тальваш
Маці Ганна з Фальковічаў[d]
Жонка Кацярына Кунцэвіч[d][1]
Дзеці Адам Тальваш
Грамадзянства
Веравызнанне лютэранства[2] і кальвінізм[3][4]

Мікалай Тальваш (? — 25 верасня 1598) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Паоходзіў з роду Тальвашаў герба «Лебедзь», сын Станіслава Тальваша. З маладосці быў прывучаны да рыцарскіх справаў, ваяваў спачатку разам з князем Раманам Сангушкам на войнах маскоўскіх, потым з Рыгорам Хадкевічам і Мікалаем Радзівілам Рудым, у гэты час ён ужо быў палкоўнікам.

З 23 сакавіка 1566 прызначаны «на новы ўрад кашталяна менскага», з 1570 жамойцкі кашталян, з 1588 маршалак надворны, з 12 лютага 1596 года троцкі кашталян.

У 1565 годзе адпраўлены ад Яна Хадкевіча з часткаю войска ў Інфлянты супраць шведаў караля Эрыка (першае ўварванне шведаў у Інфлянты), дзе на галаву разбіў шэсць тысяч пад вёскай Кірэмпай каля Рэвеля, чатырыста чалавек ўзяў у палон і захапіў некаторыя харугвы. Праз пяць год (у 1570) быў паслом у Маскве, дзе заключыў трохгадовы мір.

У 1577 годзе быў дынабургскім старостам і бяржанскім цівуном. У 1581 годзе трымаў радунскае староства.

Меў сына Адама, які быў таксама жамойцкім кашталянам і дынабургскім старостам.

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 164. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. II, Województwo trockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2007. — С. 126. — 687 с. — ISBN 978-83-7181-453-2
  3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 89, 164. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2
  4. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 110. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
  • Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. Warszawa: 1883.
  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1846.