Мікалай Тышкевіч
Выгляд
| Мікалай Тышкевіч | |
|---|---|
| Мікалай Тышкевіч. Невядомы мастак, 1798 | |
| Герб «Ляліва» | |
| Нараджэнне |
каля 1721 |
| Смерць |
6 снежня 1796 |
| Месца пахавання | |
| Род | Тышкевічы |
| Бацька | Міхал Ян Тышкевіч |
| Маці | Рэгіна Лярская |
| Жонка | няма |
| Дзеці | няма |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
| Узнагароды | |
Мікалай Тышкевіч (каля 1721, Рэч Паспалітая — 6 снежня 1796, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, канонік віленскі, генерал-лейтэнант літоўскага войска.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся каля 1721 года. З лагойскай лініі роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Міхала Яна і Рэгіны з Лярскіх. Меў братоў Феліцыяна, Антонія Казіміра, Юзафа Ігнацыя. Атрымаў у спадчыну ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.
Быў канонікам Віленскага кафедральнага касцёла, святаром у капліцы Св. Казіміра.
25 верасня 1793 года атрымаў Ордэн Белага Арла.
Памёр 6 снежня 1796 года ў Вільні. Пахаваны ў Лагойску.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Тышкевічаў Архівавана 4 сакавіка 2016.