Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі
1 студзеня — чэрвень 1991
Прэм’ер-міністр Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Станіслаў Антонавіч Багданкевіч
Старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага банка Дзярдбанка СССР
17 ліпеня 1987 — 1 студзеня 1991
Прэм’ер-міністр Міхаіл Кавалёў
Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана
Кіраўнік Беларускай канторы Дзяржбанка СССР
22 кастрычніка 1986 — 17 ліпеня 1987
Прэм’ер-міністр Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Васіль Сцяпанавіч Клепча
Пераемнік пасада скасавана
 
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст
Нараджэнне 22 верасня 1937(1937-09-22)
Смерць 1 лютага 2013(2013-02-01) (75 гадоў)
 
Узнагароды

Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч (22 верасня 1937, в. Міхнавічы, Сялецкая гміна, Пружанскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка (цяпер — Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — 1 лютага 2013) — беларускі эканаміст, Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1991). Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у Мінфіне Беларускай ССР на розных пасадах (эканаміст, старшы рэвізор, начальнік інспекцыі дзяржаўных даходаў, начальнік аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення). З 1982 да 1984 гг. — дырэктар Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа. З 1984 па 1986 г. — намеснік, потым першы намеснік міністра фінансаў Беларускай ССР. Загадам Дзяржбанка СССР ад 22 кастрычніка 1986 г. па ўзгадненні з эканамічным аддзелам ЦК КПСС прызначаны кіраўніком Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка СССР. У сувязі з рэарганізацыяй банкаўскай сістэмы на падставе пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 17 ліпеня 1987 г. № 821 Бюро ЦК КПБ (Пастановай ад 27 кастрычніка 1987 г.) дало згоду на зацвярджэнне Амельянавіча Старшынёй праўлення Беларускага рэспубліканскага банка Дзяржбанка СССР.

Пасля прыняцця законаў «Аб Нацыянальным банку Беларускай ССР» і «Аб банках і банкаўскай дзейнасці ў Беларускай ССР», якія ўступілі у сілу 1 студзеня 1991 г., М. Амельяновіч заняў пасаду старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі. Аднак, ужо ў чэрвені 1991 г. М. Амельяновіч сышоў з пасады старшыні праўлення Нацбанка Беларусі. Яго пераемнік, Станіслаў Багданкевіч, казаў: «Ён зразумеў, што не ў стане стварыць сістэму, улічваючы адсутнасць прафесійных глыбокіх ведаў спецыяліста-манетарыста. Я спачатку думаў, што яго выганяюць, а ён мне сам сказаў, што хацеў сысці»[1]. У 19911995 гг. першы намеснік старшыні праўлення Ашчаднага банка, затым першы намеснік старшыні праўлення Тэхнабанка.

Зноскі

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]