Мікалай Уладзіміравіч Казаравец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Уладзіміравіч Казаравец
Дата нараджэння 26 сакавіка 1949(1949-03-26) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1999)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Мікалай Уладзіміравіч Казаравец (нар. 26 сакавіка 1949, в. Харкі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут з адзнакай, заатэхнік.

Працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса «Навасёлкі», дырэктарам саўгаса «Мышанка» Петрыкаўскага раёна. Быў старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры развядзення сельскагаспадарчых жывёл, дэканам зоаінжынернага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, начальнікам галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадраў, дырэктарам дэпартамента адукацыі, навукі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, рэктарам Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Член бюро экспертнага савета па праектах дзяржаўных праграм. Намеснік старшыні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. Член камісіі НАН Беларусі па прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Навуковая дзейнасьць[правіць | правіць зыходнік]

Мае больш як 400 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку 11 манаграфій, 11 патэнтаў, аўтар 30 вучэбных дапаможнікаў і даведнікаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Удастоены ганаровага звання «Мінчанін года-2006». Мае падзякі НАН Беларусі, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, медалямі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, Славацкага аграрнага ўніверсітэта, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, НАН Беларусі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Рэспубліканскага беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і інш. Удастоены міжнароднай узнагароды імя Сакрата (г. Оксфард)[2].

Зноскі