Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў
Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1942 (79 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, партрэт, тэматычная карціна |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Рэалізм |
Вядомыя працы | «Кветкі маёй Радзімы», «У купальскую ноч», «Дзяўчына з Чавусаў», «Чыстае азярцо», «Чавускае лета», серыя «Туманы», «Ядвіга», «Гронка вінаграду», «У гарах Сванеціі» |
Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў (6 студзеня 1942, вёска Сушчаўская Слабодка, Чавускі раён) — беларускі мастак і педагог.
Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1962 г. закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута.
У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1965 г. Член БСМ з 1970 г. Працуе ў галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажаў. Галоўнае ў творчасці — паэтычнае спасціжэнне народнага жыцця. Рэальнай паэтыкай народных вобразаў вылучаецца работа «Кветкі маёй Радзімы». Рамантыкай дыхае палатно «У купальскую ноч». Мастак фарбамі здолеў перадаць цеплыню чалавечых адносін.
Чавуская прырода для мастака — музыка душы, крыніца натхнення. Сярод твораў: «Зімовы пейзаж», «Сям'я», «Дзяўчына з Чавусаў», «Чыстае азярцо», «Чавускае лета», серыя «Туманы», «Ядвіга», «Гронка вінаграду», «У гарах Сванеціі», «Дзяўчына з птушкамі» i інш.
З 1988 г. выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Загадчык кафедры «Рысунак, жывапіс і скульптура» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 289—290.
- Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998. — С. 260.
- Киреев Николай Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 44.
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Чавускім раёне
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі БНТУ
- Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Члены Саюза мастакоў Беларусі
- Мастакі Беларусі