Мікалай Уладзіміравіч Лапацін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Уладзіміравіч Лапацін
руск.: Николай Владимирович Лопатин
Дата нараджэння 23 жніўня 1961(1961-08-23) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Расіі Расія
Род дзейнасці археолаг
Навуковая сфера археалогія
Месца працы Інстытут археалогіі РАН
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік В. В. Сядоў

Мікалай Уладзіміравіч Лапацін (руск.: Николай Владимирович Лопатин) (нар. 23 жніўня 1961, Масква, СССР) — расійскі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1983 г. скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 19831985 гг. працаваў у аддзеле археалогіі Дзяржаўнага музея мастацтва народаў Усходу. 3 1989 г. у Інстытуце археалогіі Расійскай АН. З 2004 г. загадчык інфармацыйна-выдавецкай групы, а з 2018 г. — аддзела навуковай інфармацыі і падрыхтоўкі публікацый. Адначасова ў 19891993 гг. у часопісе «Советская (Российская) археология», з 1994 г. член рэдкалегіі штогодніка «Археологические открытия», а з 2005 г. — адказны рэдактар.

У 2000 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Культурные традиции населения Верхнего Поднепровья и Подвинья в III—V вв. н.э.» (навук. кіраўнік — В. В. Сядоў).

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Вывучае старажытнасці I-га тыс. ў Верхнім Падняпроўі і Падзвінні. Разам з А. Г. Фурасьевым распрацаваў канцэпцыю культурнай групы кола Заазер’е—Узмень (заходнядзвінскі варыянт кіеўскай культурна-гістарычнай супольнасці IIIV стст.) як сувязнога звяна паміж раннеславянскімі старажытнасцямі Падняпроўя і паўночнымі культурамі.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 150 навуковых прац.

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Северные рубежи раннеславянского мира в III—V вв. н. э. / Н. В. Лопатин, А. Г. Фурасьев. — М.: ИА РАН, 2007. — 252 с. — (Раннеславянский мир; Вып. 8).

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лапацін // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 7—8. — ISBN 978-985-11-0354-2.