Мікалай Уладзіміравіч Някрасаў
Мікалай Уладзіміравіч Някрасаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 снежня 1900[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1938[1] (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эсперантыст, паэт, перакладчык, пісьменнік, журналіст |
Мова твораў | эсперанта і руская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Уладзіміравіч Някрасаў (18 снежня 1900 — 4 кастрычніка 1938) — рускі эсперантыст і перакладчык на эсперанта, пісьменнік, паэт, журналіст і крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Маскве ў 1900 годзе. У 15 гадоў вывучыў эсперанта. У 1918-1919 гадах быў рэдактарам уласнаручна выдаваемага выдання Juna Mondo («Юны свет»). Стаў сузаснавальнікам літаратурнага рэв'ю La Nova Epoko («Новая эпоха») у 1922 годзе і быў яго рэдактарам да 1930 года. Сярод дзейнасці «Новай эпохі» можна адзначыць адкрыты ліст міністру адукацыі Францыі Лявону Берару , які ў чэрвені 1922 года забараніў выкладанне эсперанта ў французскіх навучальных установах як «патэнцыйна небяспечнага» (у лісце міністру дзякавалі за павышэнне папулярнасці эсперанта і раілі далей забараніць французскую мову, на якой апублікавана яшчэ больш рэвалюцыйных твораў). У 1933 годзе рэдагаваў зборнік артыкулаў «Новыя праблемы мовазнаўства»[3].
Перш за ўсё вядомы як перакладчык рускай вершаванай класікі на эсперанта. Паэтычная спадчына самога Някрасава друкавалася ў розных перыядычных выданнях. На яго творчасць паўплывалі прадстаўнікі рускага сімвалізму, такія як Блок і Бальмонт[3].
У сярэдзіне 1930-х гадоў Някрасаў разам з іншымі членамі эсперантистского руху ў СССР стаў аб'ектам сталінскага тэрору і 4 лістапада 1938 года быў расстраляны[3]. Пасмяротна рэабілітаваны 26 лістапада 1957 года.
Творы[3]
[правіць | правіць зыходнік]Перакладзеная паэзія
[правіць | правіць зыходнік]- Kupra rajdanto (Медны коннік), Пушкіна.
- Eŭgeno Onegin (Яўген Анегін) . Пушкіна, SAT.
- Dekdu (Дванаццаць) і Najtingala ĝardeno (Салаўіны сад) Блока.
- Blanka cigno (Белы лебедзь) і La mortaj ŝipoj (Мёртвыя караблі) Бальмонта.
- Nubo en pantalono (Воблака ў штанах) і Suno (Сонца) Маякоўскага.
- Monna Liza Міхаіла Герасімава .
- Socialismo, Patrino (Маці) Бежыменскага.
Перакладзеная проза
[правіць | правіць зыходнік]- Ruĝa Stelo (Чырвоная зорка) Аляксандра Багданава, SAT, 1929.
- La Vojo de formiĝo kaj disvastiĝo de la lingvo internacia (The way of formation and spread of the international language) Эрнста Дрезена, SAT, 1929
- Historio de la mondolingvo (History of the world Language) Эрнста Дрезена.
Уласная паэзія
[правіць | правіць зыходнік]- Fablo pri ĝilotinŝraŭbeto (Байка пра маленькага шруба з левай разьбой), апублікавана ў Sennacieca Revuo.
- Testamento de Satano (Запавет Сатаны).
- Verda flamo (Зялёнае полымя)
- Krono de sonetoj pri Esperanto (Вянок санетаў).
- Mi moskvano (Я, масквіч), апублікавана ў Internacia Literaturo.
Уласная проза
[правіць | правіць зыходнік]- Bibliografio de Esperantaj presaĵoj en USSR dum 12 jaroj de la revolucio 1917-1928 (Бібліяграфія матэрыялаў на эсперанта, апублікаваных у СССР за 12 гадоў рэвалюцыі 1917-1928), Масква, 1928.
- Tra USSR per Esperanto (Праз СССР аб эсперанта).
- Некалькі эсэ аб літаратуры на эсперанта, апублікаваных у La Nova Epoko.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1037837827 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 мая 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1037837827 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
- ↑ а б в г Geoffrey Sutton. Nekrasov, Nikolai Vladimiroviç // Concise Encyclopedia of the Original Literature of Esperanto, 1887-2007. — Mondial, 2008. — С. 118-120. — 728 с. — ISBN 1595690905.