Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч
Дата нараджэння 18 мая 1937(1937-05-18) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч (нар. 18 мая 1937, в. Бондары, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959).

З 1960 года старшы інжынер-канструктар, інжынер Інстытута энергетыкі АН БССР, у 1963—1991 гадах галоўны інжынер, старшы і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР. З 1991 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2005 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А. В. Лыкава (2003), за манаграфію «Уводзіны ў тэорыю цепла- і масапераносу ў порыстых асяроддзях».

Узнагароджаны ордэнам « Знак Пашаны» (1980).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні ў галіне кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу пры фазавых ператварэннях і ў порыстых асяроддзях. Атрыманыя ім вынікі знаходзяць прымяненне пры апісанні нераўнаважных з’яў пераносу ў працэсах сушкі матэрыялаў і пры ўздзеянні высокаканцэнтраваных патокаў энергіі на порыстыя і кампазіцыйныя матэрыялы, у вакуумнай тэхніцы і цеплаахове.

Аўтар 150 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій, 6 вынаходак, 6 патэнтаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Физическая кинетика и процессы переноса при фазовых превращениях. Мн.: Наука и техника, 1980 (в соавт.).
  • О скольжении излучения в слое высокопористого материала // Инженерно-физический журнал. 1990. Т.59, № 4.
  • Введение в теорию тепло- и массопереноса в пористых средах. Мн.: Изд-во ИТМО НАНБ, 2002.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]