Мікалай Уладзіміравіч Праўдзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Уладзіміравіч Праўдзін
Дата нараджэння 6 студзеня 1926(1926-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 2014(2014-09-19) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Мікалаевіч Абразцоў[d] і Сяргей Уладзіміравіч Земблінаў[d]
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Мікалай Уладзіміравіч Пра́ўдзін[1] (руск.: Николай Владимирович Правдин; 6 студзеня 1926 — 19 верасня 2014) — вучоны ў галіне эксплуатацыі чыгуначнага транспарту, доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Галіч (Кастрамская вобласць, Расія). Скончыў школу, у 1949 годзе — Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Працаваў у будаўнічым упраўленні ў Кастраме, ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце чыгуначнага транспарту, Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце будаўніцтва і планавання чыгунак, Якуцкай экспедыцыі Акадэміі навук СССР[2]. Скончыў аспірантуру і ў 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1954 года працаваў у Беларускім інстытуце чыгуначнага транспарту (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту), дзе са студзеня 1958 да верасня 1961 года займаў пасаду дэкана факультэта кіравання працэсамі перавозак[3]. У 1999 годзе вярнуўся ў Маскву і працаваў у Расійскім універсітэце транспарту.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць М. У. Праўдзіна звязаная з праблемамі развіцця транспартных вузлоў, прагназавання транспартных патокаў, узаемадзеяння розных відаў транспарту. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку манаграфій і падручнікаў. Сярод апублікаванага:

  • Пассажирские станции. 2 изд. — М.,1973.
  • Прогнозирование пассажирских потоков. — М., 1980 (разам з В. Я. Нягрэем),
  • Взаимодействие разных видов транспорта. — Мн., 1989 (разам з В. Я. Нягрэем) і В. А. Падкапаевым).

Аўтар дзіцячых кніжак «„Стрела“ набирает скорость» и «Приключение Уголька и дядюшки Антрацита». Член Саюза журналістаў СССР і пазаштатны карэспандэнт газеты «Известия».

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР
  • Ганаровы чыгуначнік
  • Іншыя ўзнагароды і прэміі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]