Мікалай Уладзіміравіч Скоблін
| Мікалай Уладзіміравіч Скоблін | |
|---|---|
| руск.: Николай Владимирович Скоблин | |
| | |
| Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1893 |
| Месца нараджэння | Расійская імперыя |
| Дата смерці | 1937 або 1938 |
| Месца смерці |
|
| Жонка | Nadezhda Plevitskaya[d] |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | інфантэрыя |
| Гады службы |
|
| Званне | |
| Камандаваў | Q11743713? |
| Бітвы/войны | Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна |
| Узнагароды і званні | |
Мікала́й Уладзі́міравіч Ско́блін (руск.: Николай Владимирович Скоблин; 9 чэрвеня 1893[1], Нежын, Чарнігаўская губерня — 1937 ці 1938[2], Іспанія) — рускі военачальнік, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 чэрвеня 1893 года ў Нежыне.
Удзельнік Белага руху. Начальнік Карнілаўскай дывізіі. Генерал-маёр (26 сакавіка 1920 года). Стаў начальнікам дывізіі восенню 1919 года ва ўзросце 25 гадоў і тым самым — самым маладым начальнікам дывізіі сярод белагвардзейцаў. Першапаходнік. З 1930 (1931) года — тайны агент НКУС.
Выконваючы савецкае заданне, у верасні 1937 года ўдзельнічаў у выкраданні старшыні Рускага агульнавоінскага саюза генерала Я. К. Мілера. Пасля выкрыцця і спробы здаць яго французскай паліцыі Скоблін бег, схаваўся ў савецкім пасольстве ў Парыжы або на адной з парыжскіх явак замежнага аддзела НКУС СССР. Далейшы лёс Скобліна застаецца няясным, высоўваюцца розныя здагадкі датычна абставінаў яго знікнення і гібелі.
Афіцыйныя прадстаўнікі Савецкага Саюза ніколі не прызнавалі адказнасці за забойства генерала Скобліна. Пасля распаду СССР у прэсе з’явілася некалькі версій яго гібелі, якія супярэчылі адна адной.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Institut Léon Trotsky Cahiers Léon Trotsky / P. Broué — 2002. — вып. 77. — P. 48. — 130 с. — ISSN 0181-0790; 2391-1085
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129964115 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Уладзіміравіч Скоблін- Біяграфія (руск.)

