Мікалай Фёдаравіч Волкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Волкаў
Мікалай Фёдаравіч Волкаў
Дата нараджэння 26 студзеня 1931(1931-01-26) (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера кардыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1976)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1976)
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Мікалай Фёдаравіч Волкаў (26 студзеня 1931, в. Нярэйша, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне хвароб унутраных органаў, кардыялогіі. Прафесар (1976), доктар медыцынскіх навук (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Нярэйша Сенненскага раёна.

У 1946—1950 гадах вучыўся ў Багушэўскай сярэдняй школе. Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1956). У 1956—1960 гадах працаваў галоўным урачом Валожынскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, галоўным урачом Талачынскага раёна.

У 1959—1963 гадах вучыўся ў аспірантуры на кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

3 1963 года — у Гродзенскім медінстытуце, дзе прайшоў працоўны шлях ад асістэнта да прарэктара па лячэбнай частцы (1976—1997). Дацэнт (1966). У 1971—2001 гадах — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Обоснование клинического применения анаболических стероидов при заболеваниях внутренних органов».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац: «Гемодинамика малого круга кровообращения» (1990), «Мерцательная аритмия. Старые проблемы — новые решения» (1997), 26 рацыяналізатарскіх прапаноў і адной вынаходкі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бандарэвіч, В. «Інжынер» чалавечага здароўя / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. — 2017. — 4 сак. — С. 6.
  • Волкаў Мікалай Фёдаравіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. — Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. — С. 27-28.
  • Волкаў Мікалай Фёдаравіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 538—539.
  • Волков Николай Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн, 2006. — Т. 2 : А-Герань. — С. 775.
  • Волков Николай Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 271.