Мікалай Фёдаравіч Капіч
Мікалай Фёдаравіч Капіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1918 (106 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1979) і кандыдат філасофскіх навук (1962) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Партыя | |
Узнагароды |
Мікалай Фёдаравіч Капіч (15 жніўня 1918, в. Шаенка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — ?) — беларускі гісторык. Кандыдат філасофскіх навук (1962), доктар гістарычных навук (1979), прафесар (1981). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1987).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ульскую сярэднюю школу (1932), Полацкі педагагічны тэхнікум (1935), Аршанскі настаўніцкі інстытут (1937), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1957).
У 1937—1939 гадах — настаўнік Каханавіцкай сярэдняй школы Асвейскага раёна.
Удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
3 1945 года — на партыйнай рабоце, з 1958 года — загадчык аддзелам ЦК КПБ.
У 1969—1975 гадах — дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
У 1975—1991 гадах — старшы выкладчык, загадчык кафедры, прафесар Мінскай вышэйшай партыйнай школы.
Член КПБ у 1960—1976 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1971 гг.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Член рэдкалегіі «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 2, 1967). Аўтар прац па гісторыі КПБ: «Ідэалагічная работа — магутная сіла ў барацьбе за камунізм» (1962), «У творчай актыўнасці мас — залог урачыстасці камунізму» (1964), «Шляхі далейшага ўдасканалення сацыялістычнага ладу жыцця» (1983).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны II ступені (1985), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1960, 1966, 1971), шматлікімі медалямі і ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капіч Мікалай Фёдаравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.] / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1972. — Т. 5 : Зуйкі-Кішы. — С. 412—413.
- Капіч Мікалай Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 8 : Канто-Кулі. — С. 27.
- Славутыя імёны Бацькаўшчыны // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. — С. 68-72.
- Фалей, Е. С. Капич Николай Федорович / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 477.
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
- Выкладчыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Дактары гістарычных навук
- Кандыдаты філасофскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Полацкага каледжа
- Выпускнікі Аршанскага настаўніцкага інстытута
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання