Мікола Антонавіч Чарнецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мікалай Чарнецкі)
Перайсці да: рух, знайсці
Мікола Антонавіч Чарнецкі
Настаўнікі Клецкай гімназіі. Другі злева - Мікалай Чарнецкі
Настаўнікі Клецкай гімназіі. Другі злева - Мікалай Чарнецкі
Род дзейнасці:

публіцыст, педагог, палітык

Дата нараджэння:

22 мая 1899(1899-05-22)

Месца нараджэння:

Малыя Азяранкі, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня, Літоўскае генерал-губернатарства, Расійская імперыя

Дата смерці:

19 студзеня 1944(1944-01-19) (44 гады)

Месца смерці:

Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча

Месца пахавання:

Праваслаўныя могілкі ў Беластоку

Альма-матар:

Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя
Карлаў універсітэт

Міко́ла Анто́навіч Чарне́цкі (22 мая 1899, в. Малыя Азяранкі Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці — 19 студзеня 1944, Беласточчына) — беларускі публіцыст, педагог, палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сялянскай сям’і. У 1918 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. З 1919 актывіст Грамады беларускай моладзі ў Гродне, сябра БПСР. Да 1921 знаходзіўся ў бежанстве ў Расіі, дзе загінула ўся яго сям’я.

З 1921 жыў у Празе, удзельнічаў у беларускім студэнцкім руху. Скончыў курсы на атрыманне атэстата за сярэднюю школу ў Юзафове. Сябра Аб’яднання бел. паступовага студэнцтва. З 1923 вучыўся ў Празе, скончыў Пражскі ўніверсітэт са ступенню доктара філасофіі (1929). Член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у 1923—1929 уваходзіў у Замежнае бюро БПСР у Празе. У 1929 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, працаваў настаўнікам беларускіх гімназіяў у Радашковічах і Клецку.

У 1939 савецкія ўлады прызначылі яго дырэктарам школы ў в. Крынкі, з 1940 — кіраўніком асветы Крынскага раёна. Арыштаваны НКУС, уцёк з-пад арышту. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце ў Беластоку. Удзельнік беларускага нацыянальнага падполля.

Па-зверску забіты польскімі тэрарыстамі 19 студзеня 1944 года. Пахаваны на Праваслаўных могілках у Беластоку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ёрш С. Мучанік за беларускую ідэю // Ніва. 1996, 10 сак.
  • Choruży W. Mikołaj Czarniecki (1899—1944) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. 1998, № 9.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9