Мікалай Ягоравіч Ліхачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Ягоравіч Ліхачоў
Дата нараджэння 15 снежня 1941(1941-12-15) (82 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар сацыялагічных навук (2008) і кандыдат філасофскіх навук (1978)
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Ягоравіч Ліхачоў (нар. 15 снежня 1941, с. Наванежына, Шкотаўскі раён, Прыморскі край, Расія) — беларускі сацыёлаг, філосаф. Доктар сацыялагічных навук (2008), кандыдат філасофскіх навук (1978), дацэнт (1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Гісторыя і грамадазнаўства», 1969), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1974).

Працаваў у Магілёўскім тэхналагічным інстытуце (1975—1990, з 1980 — загадчык кафедры), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1990, факультэт эканомікі і права, кафедра паліталогіі і сацыялогіі, прафесар, у 1999—2007 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: праблемы сяла і працэсы сацыяльна-эканамічнай трансфармацыі; рэгіянальная сацыяльная палітыка.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Динамика социально-экономических преобразований в аграрной сфере Республики Беларусь (социологический анализ) : диссертация … доктора социологических наук : 22.00.03 : защищена 18.09.2008 : утверждена 17.12.2008 / Лихачев Николай Егорович. — Минск, 2008.
  • Белорусское село в социальном измерении / Н. Е. Лихачев. — Минск, 2007.
  • Малые города Беларуси: социально-экономическое положение и перспективы развития (на материалах социсследований в Могилевской области Республики Беларусь) / Н. Е. Лихачев. — Минск, 2006.
  • Социология белорусского села: вопросы институализации / Н. Е. Лихачев // Социология. — 2011. — № 4. — С. 34—39.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лихачев Николай Егорович // 50 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2013. — С. 104.
  • Лихачев Николай Егорович // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Минск, 2013. — С. 206—207.
  • Слово о Н. Е. Лихачеве / А. Н. Данилов // Социология. — 2011. — № 4. — С. 33.