Мікалай Якаўлевіч Азерацкоўскі
Мікалай Якаўлевіч Азерацкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 (12) ліпеня 1750 ці 1750[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 (24) сакавіка 1827 ці 12 сакавіка 1827[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q4275294? |
Дзеці | Yakov Ozeretskovsky[d][3] |
Род дзейнасці | географ, біёлаг |
Навуковая сфера | прыродазнаўства[d], этнаграфія, статыстыка і батаніка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іван Іванавіч Ляпёхін[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Якаўлевіч Азерацкоўскі (руск.: Никола́й Я́ковлевич Озерецко́вский; 1750 — 12.03.1827) — рускі вучоны-натураліст і падарожнік, які працаваў на Беларусі (сабраў матэрыял пра стан гаспадаркі, побыт, насельніцтва, прыроду, склаў гербарый раслін Віцебскай губерні і заалагічныя калекцыі), акадэмік Пецярбургскай АН.
Вялікае значэнне для навукі мелі падарожжы і даследаванні Азярэцкоўскім Анежскага (1785) і Ладажскага (1812) азёр, возера Ільмень (1805), вярхоўяў Волгі, азёры Селігер (1814). З Азярэцкоўскага адлічваецца храналогія археалагічнага вывучэння Наўгародскай акругі. У 1814 годзе Азярэцкоўскі ўстанавіў месца вытоку Волгі.
Азярэцкоўскі сабраў шырокі прыродазнаўчы, этнаграфічны і статыстычны матэрыял. Апублікаваў каля ста навуковых прац па батаніцы, заалогіі, геаграфіі, медыцыне, рускай мове і пісьменстве. З’яўляўся рэдактарам перыядычных выданняў — «Збор твораў, выбраных з месяцаслова», «Перыядычныя творы аб поспехах народнай асветы» і іншых. Выкладаў натуральную гісторыю ў Акадэмічнай гімназіі, рускую мову і славеснасць у Сухапутным шляхецкім корпусе.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б ОЗЕРЕЦКОВСКИЙ Николай Яковлевич // Словарь русских писателей XVIII века. Выпуск 2: К—П / под ред. А. М. Панченко — СПб.: Наука, 1999. — С. 377–379. — ISBN 5-02-028095-X
- ↑ Озерецковский Николай Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Озерецковский, Яков Николаевич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIа. — С. 770.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Азерацко́ўскі Мікалай Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 155. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Мікалай Якаўлевіч Азерацкоўскі на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1750 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскай губерні
- Памерлі 24 сакавіка
- Памерлі ў 1827 годзе
- Памерлі 12 сакавіка
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
- Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Географы Расійскай імперыі
- Батанікі Расійскай імперыі
- Падарожнікі Расійскай імперыі
- Энцыклапедысты