Мікалай Ян Манугевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Ян Манугевіч

дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 19 снежня 1825
Дыяцэзія Ломжынская дыяцэзія[d]
Папярэднік Ignacy Stanislaw Czyżewski[d]
Пераемнік Paweł Straszyński[d]
тытулярны біскуп
з 27 верасня 1822
Дыяцэзія Thaumaci[d]
дапаможны біскуп
з 27 верасня 1822
Дыяцэзія Варшаўская архідыяцэзія

Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 21 красавіка 1754(1754-04-21)[1]
Смерць 25 чэрвеня 1834(1834-06-25)[1] (80 гадоў)
Дынастыя род Манугевічаў[d]

Узнагароды
ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікала́й Ян Мануге́віч (польск.: Mikołaj Jan Manugiewicz; 21 красавіка 1754 — 25 чэрвеня 1834) — суфраган варшаўскі, біскуп сейненскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З армянскага шляхецкага роду Манугевічаў.

У 1774—1782 гадах прафесар Замойскай Акадэміі. У 1785 годзе ў Рыме высвечаны на каплана. Быў пробашчам у Касках. У 1809 годзе стаў сябрам варшаўскага капітула, у 1815 годзе — гнезненскай, у 1816 годзе — калегіяльнай у Ловічы. З 27 верасня 1822 года — біскуп тытулярны Тармакускі і суфраган варшаўскі. Сакраваны на біскупа 10 лістапада 1822 года. 19 снежня 1825 года прызначаны сейненскім біскупам (інгрэс адбыўся 9 ліпеня 1826 года). Заснаваў духоўную семінарыю ў Сейнах. 16 мая 1827 года стаў сенатарам Царства Польскага.

  1. а б Mikołaj Jan Manugiewicz // https://wiki.ormianie.pl/index.php?title=Miko%C5%82aj_Jan_Manugiewicz