Мікалай Яўгенавіч Бузін
Мікалай Яўгенавіч Бузін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 лютага 1971 (54 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Мікалай Яўгенавіч Бузін (нар. 28 лютага 1971, г. Ліда) — беларускі ваенны, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. Доктар ваенных навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 лютага 1971 года ў г. Лідзе Гродзенскай вобласці[1].
Скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча; Харкаўскае танкавае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета УССР па спецыяльнасці «Камандная тактычная, інжынер па эксплуатацыі колавых і гусенічных машын»; камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная сухапутных войскаў»; ад’юнктуру Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь; Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Ваеннае і дзяржаўнае кіраванне»; палкоўнік[1].
Праходзіў службу на камандных і штабных пасадах, займаўся выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю. Прайшоў шлях ад старшага выкладчыка да начальніка кафедры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, кіраваў Навукова-даследчым інстытутам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].
Звольнены з Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у запас з пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце[1].
З’яўляўся памочнікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Коласаўскай акругі № 106. Старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, член Савета Палаты прадстаўнікоў[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Эксперт у сферы геапалітыкі і нацыянальнай бяспекі. Аўтар больш за 220 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II, III ступені,12 юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, іншых дзяржаўных органаў і ведамстваў[1].
Адзначаны падзякамі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
- Выпускнікі Харкаўскага гвардзейскага вышэйшага танкавага каманднага вучылішча
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання