Мікалай Яўгенавіч Сігневіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мікалай Сігневіч
Поўнае імя Мікалай Яўгенавіч Сігневіч
Нарадзіўся 20 лютага 1992(1992-02-20)[1][2][3] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 194 см
Вага 88 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 13
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Беларусь Дынама (Брэст) 33 (6)
2013—2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 98 (29)
2013   Беларусь Дынама (Брэст) 12 (5)
2017   Грэцыя Платаніяс 16 (2)
2019—2020 Венгрыя Ферэнцвараш (Будапешт) 32 (5)
2020 Расія Хімкі 2 (0)
2020— Беларусь БАТЭ (Барысаў) 6 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (1)
2014— Беларусь Беларусь 21 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021

Мікалай Сігневіч (нар. 20 лютага 1992, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага футбола, пачынаючы з 2011 года праходзіў у асноўны склад брэсцкага «Дынама», у асноўным выходзячы на замены. У сезоне 2013 стаў асноўным нападнікам брэсцкай каманды. У жніўні 2013 года перайшоў у БАТЭ, але застаўся ў брэсцкім клубе на правах арэнды[4]. У выніку з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам брэсцкага клуба ў сезоне.

Пасля заканчэння тэрміну арэнды ў снежні 2013 года далучыўся да БАТЭ. Сезон 2014 распачаў у складзе барысаўскага клуба, звычайна выходзячы на замену, але пазней стаў часцей з’яўляцца ў асноўным складзе. У выніку, у канцы сезона стаў чаргавацца ў стартавым складзе з Віталем Радзівонавым. У першым жа сезоне за барысаўчан забіў 9 галоў у чэмпіянаце.

У пачатку 2015 года не выступаў з-за траўмы, прапусціў у тым ліку Суперкубак Беларусі 2015, у якім БАТЭ па пенальці выйграў у салігорскага «Шахцёра». У сакавіку 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У канцы красавіка аднавіўся ад траўмы, але доўгі час толькі з’яўляўся на замену. З верасня, пасля траўмы Віталя Радзівонава, замацаваўся ў стартавым складзе, але ў кастрычніку сам атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

У першай палове 2016 года не гуляў з-за траўмы, з чэрвеня стаў з’яўляцца на полі, але замацавацца ў аснове не здолеў, саступаючы канкурэнцыю Радзівонаву. У снежні 2016 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду грэчаскаму «Платаніясу»[6]. У маі 2017 года, па заканчэнні чэмпіянату Грэцыі, вярнуўся з арэнды ў БАТЭ[7]. У складзе БАТЭ стаў гуляць у аснове на пазіцыі цэнтральнага нападніка, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. 2 лістапада 2017 года ў матчы Лігі Еўропы з «Кёльнам» адзначыўся голам пасля ўдара праз сябе.

У сезоне 2018 заставаўся адным з асноўных нападнікаў БАТЭ, выхадзіў пераважна ў стартавым складзе каманды. 13 снежня 2018 года ў апошнім матчы сезона адзнаўчыўся дублем у браму грэчаскага ПАОКа ў Лізе Еўропы, а пазней атрымаў чырвоную карту і быў выдалены з поля (выніковы лік 3:1).

У снежні 2018 года перайшоў у венгерскі клуб «Ферэнцвараш»[8], разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Венгрыі, гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У верасні 2020 года далучыўся да падмаскоўных «Хімак»[9], аднак у тым жа месяцы разарваў кантракт, правёўшы за клуб тры матча[10], і вярнуўся ў БАТЭ[11]

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[12]. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, выйшаўшы на 68-й хвіліне на замену замест Сяргея Карніленкі ў матчы супраць Іспаніі (0:3). Наступны матч (18 лістапада 2014 года супраць Мексікі) распачаў у стартавым складзе і сваім голам дапамог беларусам атрымаць перамогу (3:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]