Мікалай (Трускоўскі)
| Мікалай | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1826 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 жніўня (1 верасня) 1881 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гісторык царквы, архімандрыт |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Мікалай (Трускоўскі) (руск.: Николай (Трусковский); 1826 — 20 жніўня (1 верасня) 1881, Масква) — беларускі царкоўны дзеяч, архімандрыт, гісторык царквы, аўтар шэрагу прац па гісторыі Мінскай епархіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1826 годзе. Паходзіў з сям’і ўніяцкага святара Фёдара Трускоўскага (нар. 1775), які ў 1818—1837 гадах служыў у царкве ў вёсцы Гаруцішкі Мінскага павета. Маці — Элеанора Левановіч. Родны брат — протаіерэй Пётр Фёдаравіч Трускоўскі (пам. 1874)[1].
У 1841 годзе скончыў Літоўскую духоўную семінарыю ў Жыровічах, у 1841—1845 гадах вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі, якую скончыў са ступенню магістра багаслоўя. У 1843 годзе прыняў манаства і святарскі сан[1].
У 1845—1848 гадах служыў інспектарам і прафесарам філасофіі ў Ноўгарадскай духоўнай семінарыі. З 1848 — інспектар і прафесар царкоўнай гісторыі ў Мінскай духоўнай семінарыі, з 1853 — яе рэктар і прафесар багаслоўя. З 1854 — благачынны манастыроў Мінскай епархіі і настаяцель Пінскага Богаяўленскага манастыра, з 1856 — Лядзінскага манастыра. У снежні 1863 — студзені 1865 года выконваў абавязкі чарговага архімандрыта ў Санкт-Пецярбургу[1].
З 1865 года быў рэктарам Пскоўскай духоўнай семінарыі і настаяцелем Спаса-Мірожскага манастыра. Пазней — настаяцель Заіконаспаскага манастыра ў Маскве[1].
Памёр 20 жніўня (1 верасня) 1881 года ў Маскве, пахаваны ў Сіманавым манастыры[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар кнігі «Гісторыка-статыстычнае апісанне Мінскай епархіі» (1864), за якую атрымаў ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені і падзяку імператара[1].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем. СПб., 1864. 315 с. (Рэцэнзія: Матвеевский П. // Странник. 1864. № 10).
- Историко-статистические сведения о чудотворных иконах и благочестивых обычаях в Минской епархии (3-й и 6-й отделы «Историко-статистического описания Минской епархии») / Сочинение Р. М. Д. С. архимандрита Николая. СПб.: Типография духовного журнала «Странник», 1864. 25 с.
- Исторические сведения о начале и судьбе православной церкви в нынешней Минской епархии / Сочинение Р. М. Д. С. архимандрита Николая. СПб.: Типография духовного журнала «Странник», 1864. 50 с. (1-й отдел «Историко-статистического описания Минской епархии»).
- Исторические сведения о начале и судьбе православной церкви в нынешней Минской епархии // Минские губбернские ведомости. 1864. № 49, 50.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Иерофей, епископ острожский. Отчетная записка о рассмотренной рукописи архимандрита Николая под заглавием: О начале и судьбе православной церкви в нынешней Минской епархии, с соображением и заключением рассматривавшего // Волынские епархиальные ведомости. 1873. № 10. С. 354—372; № 11. С. 393—412; № 12. С. 433—441.
- Кончина архимандрита Московского Заиконоспасского монастыря // Минские епархиальные ведомости. 1881. № 19. С. 452—453. (Некралог).
- Ковалев Алексей. Историческое описание Ставропигиального второклассного Заиконоспасского монастыря в Москве, на Никольской улице. М., 1887. (Змешчана памылковая дата смерці 19.8.1882).
- Ленкевич Д.В. Архимандрит Николай. Что стоит за этим именем? // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. 3—4 мая 2002 года, Гродна. У 4 частках. Частка 4. Гродна: ГрДУ, 2003. С. 115—119, 300.
- Лісейчыкаў Дзяніс. Святар у беларускім соцыуме. Прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596—1839 гг. Мінск: Беларусь, 2015. С. 512.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай (Трускоўскі) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Нарадзіліся ў 1826 годзе
- Нарадзіліся ў Беларусі
- Памерлі 1 верасня
- Памерлі ў 1881 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Сіманавым манастыры
- Выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Кіеўскай духоўнай акадэміі
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Праваслаўныя святары Беларусі
- Архімандрыты
- Гісторыкі царквы Беларусі