Мікалас Альшэўскіс
Выгляд
| Мікалас Альшэўскіс | |
|---|---|
| Род дзейнасці | пісьменнік |
| Дата нараджэння | каля 1712[1] |
| Дата смерці | каля 1779[1] |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
| Альма-матар | |
Мікалас Альшэўскіс, Міколас Альшаўскас (літ.: Mykolas Olševskis (Ališauskis, Alšauskas); каля 1712, Жамойць — каля 1779) — літоўскі каталіцкі рэлігійны дзеяч, пісьменнік.

Манах ордэна канонікаў рэгулярных. Выкладаў у манаскіх школах. Напісаў пра хрысціянскі аскетызм і пакорнасць белетрызаваную кнігу «Брама, адчыненая ў вечнасць» («Broma atvera ing viečnastį», 1753; 20 выд. 1851). Кніга ўтрымлівае тлумачэнне каталіцкіх догматаў, якія ілюструюцца фантастычнымі апавяданнямі, шмат схаластычных разважанняў. Твор М. Альшаўскаса — узор пісьмовай літоўскай мовы XVIII ст. са значнымі запазычаннямі з беларускай і польскай моў (каля паловы ўсёй лексікі кнігі).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.