Мікалаш Затаўканюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалаш Затаўканюк
Дата нараджэння 21 верасня 1919(1919-09-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 2001(2001-09-17) (81 год) ці 2001[1][2]
Род дзейнасці беларусазнавец, Russian studies scholar
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Мікалаш (Мікола) Затаўканю́к (чэшск.: Mikoláš Zatovkaňuk, укр.: Микола Затовканюк; 21 верасня 1919, в. Палонка(укр.) бел., цяпер Луцкі раён, Валынская вобласць, Украіна) — чэшскі мовазнавец. Доктар філасофіі (1952).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19391940 гадах вучыўся на завочным аддзяленні Луцкага педагагічнага інстытута. Скончыў у 1947 годзе Тбіліскі ўніверсітэт. У 19471949 гадах вывучаў славістыку ў Карлавым універсітэце ў Празе. З 1949 года выкладаў ў гэтым універсітэце, у тым ліку курс «Уводзіны ў беларускую мову».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца параўнальным вывучэннем беларускай, украінскай і рускай моў, іх узаемадзеяннямі з заходне-славянскімі мовамі, тыпалогіяй блізкароднасных моў, псіхалінгвістыкай. Аўтар манаграфіі «Словазмяненне назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах» (1975), даследаванняў і артыкулаў па праблемах беларусістыкі: «Усходнеславянскія традыцыі і беларусістыка ў Пражскім універсітэце» (1970), «Пра лексічныя кантакты беларускай і польскай моў (з пункту гледжання моўнай інтэрферэнцыі)» (1973) і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Czech National Authority Database Праверана 15 мая 2020.
  2. Mikuláš Zatovkaňuk // NUKAT — 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]