Мікалоюс Чурлёніс
| Мікалоюс Чурлёніс | |
|---|---|
| літ.: Mikalojus Konstantinas Čiurlionis польск.: Mikołaj Konstanty Czurlanis | |
| | |
| Дата нараджэння | 22 верасня 1875[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 красавіка 1911[1][3][…] (35 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Sofija Kymantaitė-Čiurlionienė[d] |
| Дзеці | Danutė Čiurlionytė-Zubovienė[d] |
| Род дзейнасці | кампазітар, мастак |
| Жанр | класічная музыка |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | мадэрн |
| Уплыў | Carl Reinecke[d] |
| Сайт | ciurlionis.eu (літ.) (англ.) (руск.) |
Мікало́юс Канстанці́нас Чурлё́ніс (літ.: Mikalojus Konstantinas Čiurlionis, польск.: Mikołaj Konstanty Czurlanis; 22 верасня 1875 — 10 красавіка 1911) — літоўскі кампазітар, мастак, дырыжор і культурны дзеяч, найвыбітнейшая постаць літоўскай культуры мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Прызнаны нацыянальным песняром Літвы.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]
Мікалоюс Чурлёніс нарадзіўся ў 1875 годзе ў Варэне ў сям’і арганіста. Бацька — Канстанцінас Чурлёніс, маці — Адэле Чурлёніене, якая мела баварскія карані. Мікалоюс быў старэйшым з 9 дзяцей у сям’і. Калі яму споўнілася 3 гады, сям’я пераехала ў Друскенікі, дзе бацька атрымаў пасаду гарадскога арганіста. Як і большасць літоўскіх сем’яў таго часу, Чурлёнісы размаўлялі дома па-польску. Мікалоюс пачаў вывучаць літоўскую мову толькі ў 1907 годзе пад уплывам нарачонай Соф’і Кімантайтэ.
Музычныя здольнасці ў Чурлёніса выявіліся ў раннім дзяцінстве, ужо ў тры гады ён мог паўтараць мелодыі на клавіятуры. Талент заўважыў князь Міхал Мікалай Агінскі, які ўзяў хлопчыка ў свой княскі аркестр у Плунге (1889–1893). У 1893 годзе з дапамогай князя паступае ў Варшаўскую кансерваторыю, дзе вучыцца пад кіраўніцтвам Антонія Сыгетынскага і Зыгмунта Наскоўскага. У 1901 годзе пачынае наведваць заняткі ў Лейпцыгскай кансерваторыі.
У 1902 годзе Чурлёніс нечакана змяніў кірунак дзейнасці і пачаў вывучаць жывапіс. У 1904—1906 гадах скончыў Варшаўскую акадэмію выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам Фердынанда Рушчыца і Канрада Кшыжаноўскага.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля рэвалюцыі 1905 года ідэнтыфікаваўся як літовец. Кіраваў хорам варшаўскага Літоўскага таварыства ўзаемнай дапамогі. У 1907 годзе пераехаў у Вільню, дзе разам з Антанасам Жмуйдзінавічусам, Пятрасам Калпокасам, Пятрасам Рымшам і Каетонасам Склерусам быў адным з арганізатараў першай выстаўкі літоўскага мастацтва і стаў адным з 19 заснавальнікаў Літоўскага мастацкага таварыства.
Асабістае жыццё і смерць
[правіць | правіць зыходнік]
У 1909 годзе ажаніўся з крытыкам мастацтва і журналісткай Соф’яй Кімантайтэ. Пад канец гэтага ж года выехаў у Пецярбург, дзе экспанаваў свае працы і здабыў прызнанне.
Аднак у 1910 годзе ў яго рэзка пагоршыўся стан здароўя. Лекары дыягнаставалі шызафрэнію і размясцілі ў псіхіятрычную лячэбніцу «Чырвоны двор» у Пустэльніку (цяпер частка Марак пад Варшавай). Памёр 10 красавіка 1911 года ад запалення лёгкіх у ўзросце 35 гадоў. Пахаваны на могілках у Вільні.
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Чурлёніс лічыцца заснавальнікам прафесійнай літоўскай музыкі і жывапісу. Яго ідэя сінтэзу мастацтваў паўплывала на еўрапейскі авангард. У Коўне дзейнічае Нацыянальны музей мастацтва імя Чурлёніса, у Друскеніках — Музей памяці мастака. Яго імем названы вуліцы ў Мінску і Гродне. Верш «Саната» на беларускую мову пераклаў Алесь Разанаў[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Mikolajus Konstantinas Ciurlionis // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Delarge J. Mikalojus Konstantinas CIURLIONIS // Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mikolajus Konstantinas Čiurlionis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус, 2008. — 896 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалоюс Чурлёніс
- Нарадзіліся 22 верасня
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Нарадзіліся ў Троцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 1911 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на могілках Роса
- Выпускнікі Лейпцыгскай вышэйшай школы музыкі і тэатра
- Выпускнікі Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна
- Выпускнікі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Літвы
- Кампазітары Літвы
- Нарадзіліся ў Варэнскім раёне
- Асобы на марках