Мікола Аляхновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікола Аляхновіч
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч

Дата нараджэння:

21 красавіка 1903(1903-04-21)

Месца нараджэння:

г. Барысаў, Мінская вобласць

Дата смерці:

9 красавіка 1959(1959-04-09) (55 гадоў)

Альма-матар:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

крытык

Кірунак:

літаратурная крытыка

Дэбют:

1919

Мікола Аляхно́віч (21 красавіка 1903, БарысаўМінская вобласць — 9 красавіка 1959) — беларускі літаратурны крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 красавіка 1903 года ў горадзе Барысаў у сям'і служачага. У 1920 годзе скончыў 8 класаў Барысаўскай мужчынскай гімназіі. У 1921—1924 гг. вучыўся на медыцынскім факультэце. У 1930 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. У 1925—1930 гг. працаваў настаўнікам. У 1925—1927 гг. кіраваў Барысаўскай філіяй «Маладняка». У 1930—1932 гг. быў аспірантам Інстытуту літаратуры і мастацтва АН БССР, а ў 1932—1934 гг. працаваў там навуковым супрацоўнікам. У гэты ж час працаваў выкладчыкам Мінскага вышэйшага педінстытуту[1].

У 1936 годзе быў рэпрэсаваны. Адбываў ссылку на Калыме з 1938 па 1942. На пасяленні ў Іркуцкай і Карагандзінскай абласцях працаваў урачом. У 1957 годзе быў рэабілітаваны, жыў у Ленінградзе. Памёр 9 красавіка 1959 года[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў у 1919 годзе, як крытык выступаў з 1926 года. Аўтар артыкулаў і рэцэнзій пра творчасць А. Александровіча, М. Багдановіча, М. Зарэцкага, Я. Коласа, Р. Мурашкі, П. Труса, Я. Скрыгана, А. Пушкіна, М. Горкага і інш[3].

Зноскі

  1. Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 17
  2. Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 17-18
  3. Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 18