Мікола Антонавіч Зінчук
Выгляд
Мікола Антонавіч Зінчук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1925 ці 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 2012 ці 2012[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, фалькларыст, настаўнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікола Антонавіч Зінчук (7 сакавіка 1925, в. Кашэліўка, Пулынскі раён, Жытомірская вобласць — 2 лютага 2012, в. Даўгапілля, Путыльскі раён, Чарнавіцкая вобласць) — украінскі фалькларыст, збіральнік украінскіх народных казак, пісьменнік-казачнік, гісторык; педагог.
Запісаў, сабраў, уклаў і літаратурна апрацаваў зборнік украінскіх народных казак ў 40 тамах, што з’яўляецца ўнікальным праектам у сучаснай Украіне: першае і галоўнае — фіксуе апавядальніцкую традыцыю па шматлікіх рэгіёнах краіны ў канцы ХХ стагоддзя; таксама з’яўляецца складаным выдавецкім праектам.