Мікола Канстанцінавіч Багадзяж
Мікола Канстанцінавіч Багадзяж | |
Дата нараджэння | 16 мая 1957 (62 гады) |
---|---|
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | журналіст, гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар |
Мікола Канстанцінавіч Багадзяж (16 мая 1957, вёска Траянаўка, Барысаўскі раён, Мінскай вобласці) — беларускі гісторык-журналіст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1984 г. закончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Барысаўскім раёне, у 1985—1986 гг. у Валмянскай школе Дзяржынскага раёна. Потым працаваў у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі, у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. З 1990 г. працаваў журналістам.
Займаецца даследаваннем і прапагандай гісторыі Беларусі. Аўтар кнігі «Сыны зямлі беларускай» (2002).
Сумесна з І. Масляніцынай (жонкай) напісаў кнігі «Слава і няслаўе» (1995), «Радзівілы — нясвіжскія каралі» (1997), «Радзівілы ў эпоху інтрыг і авантур» (2003) і інш. Шэраг артыкулаў прысвяціў радаводу Чапскіх, былых уладальнікаў Станькава (зараз у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці), запісаў пра іх легенды і паданні.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Багадзяж Мікола Канстанцінавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск: 2004. — С. 613.