Мікола Гамолка
Мікола Гамолка | |
---|---|
Мікалай Іванавіч Гамолка | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1992 (70 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Мікола Гамолка (Мікалай Іванавіч Гамолка; 11 сакавіка 1922, в. Брынёў, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 3 мая 1992) — беларускі празаік, перакладчык і драматург[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нападзіўся ў сялянскай сям’і.
Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1939—1940, завочна ў 1948—1952). У 1940—1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1947 г. паступіў на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР, у 1948—1949 гг. — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», з 1949 г. загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», у 1951—1962 гг. — адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1967 г. — адказны сакратар Камісіі па Дзяржаўных прэміях БССР пры Савеце Міністраў рэспублікі. У 1970—1980 гг.[1] і ў 1982—1986 гг. — літкансультант СП БССР, у 1980—1982 гг. — дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Першыя вершы надрукаваў у 1937 годзе[1] (бабруйская газета «Камуніст»). Аўтар зборнікаў вершаў «Зварот шчасця» (1946) і «Б’юць куранты» (1950). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Працаваў пераважна ў жанры прозы. Выйшлі аповесці для дзяцей «Лета ў Калінаўцы» (1950, дапоўненае выданне ў 1956), «Добры дзень, школа!» (1953), «За вялікую трасу» (часопіс «Полымя», 1954), а таксама раман «Шосты акіян» (1959), аповесці «Лясная крэпасць» (1980), «Сокалы-сакаляняты» (1987), «Партызанскія сёстры» (1989), зборнік апавяданняў «Шлях адкрыты» (1960). На рускай мове выдаў аповесць-хроніку «Девушка шла по войне» (1972). У 1982—1983 гадах выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Напісаў п’есу «Бітва ў космасе» (пастаўлена ў 1963 годзе)[1]. Пераклаў на беларускую мову п’есу-казку Я. Шварца «Чырвоная шапачка» (пастаўлена ў 1967 годзе), асобныя творы Людміла Стаянава[2].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- За великую трассу. — Мн., 1956;
- Девушка шла по войне. — Мн., 1972
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У сярэдняй школе № 1 г. Жыткавічы адкрыты мемарыяльны музей пісьменніка.
Зноскі
- ↑ а б в г д Гамолко Микола // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 136. — 737 с.
- ↑ Стая́наў Людміл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 184. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 15. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Мазырскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 3 мая
- Памерлі ў 1992 годзе
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі Беларусі
- Драматургі СССР