Мікола Гарошка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Гарошка
Мікола Гарошка ў сваім пакоі ў Празе. 1920-я гг.
Мікола Гарошка ў сваім пакоі ў Празе. 1920-я гг.
Дата нараджэння 5 мая 1902(1902-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1979(1979-02-11) (76 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікола Гарошка (5 мая 1902, в. Трашчыцы, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 11 лютага 1979, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч. Бацька Расціслава Гарошкі[1], стрыечны брат беларускага рэлігійнага дзеяча Льва Гарошкі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мікола Гарошка ў Празе, 1923

Нарадзіўся 4 траўня[удакладніць] 1902 года ў вёсцы Трашчыцы Навагрудскага павета. Вучыўся ў сельскагаспадарчай школе ў мястэчку Мір, потым у Навагрудскай і Віленскай беларускіх гімназіях. У 1923 годзе, прагнучы працягнуць навучанне, перабраўся ў Прагу, бо польскія ўніверсітэты не прымалі выпускнікоў беларускіх гімназій, каб пазбегнуць павелічэння ліку беларускай інтэлігенцыі ў Заходняй Беларусі[2].

Вучыўся ў Карлавым універсітэце ў Празе. Пасля вярнуўся на радзіму, адслужыў два гады ў польскім войску. Безвынікова намагаўся знайсці працу ў дзяржаўных установах Польскай Рэспублікі. Заснаваў у родных Трашчыцах спажывецкі кааператыў «Засеўкі», які спачатку быў сканцэнтраваны на вырабе літоўскіх сыроў, працаваў у ім старшынёй управы. Пры «Засеўках» быў арганізаваны тэатральны гурток, які са сваімі выступамі раз’язджаў па суседніх вёсках. Уся праграма тэатральнага гуртка, як і вядзенне кааператыву, адбываліся на беларускай мове. Дапамагаў адкрываць новыя спажывецкія кааператывы[2].

У сярэдзіне 1930-х гадоў займаўся ўзвядзеннам мастоў, спачатку быў пабудаваны мост цераз Нёман, пасля яшчэ адзін пад Кракавам, а затым яшчэ пяць. Мясцовым польскім уладам было выгадна трымаць Гарошку падалей ад родных месцаў, дзе ягоны ўплыў на мясцовых жыхароў быў непажаданым. Вярнуўся дадому ён толькі ў 1936 годзе. Узяў у арэнду маёнтак Мондзін, дзе аднавіў працэс вырабу літоўскіх сыроў, гаспадарка пачала даваць салідны прыбытак[2].

У 1939 годзе, з прыходам савецкай улады, маёнтак быў разрабаваны, усё абсталяванне і станкі зламаныя, самога Гарошку ад расстрэлу зберагло толькі заступніцтва сваіх людзей. Мікола Гарошка пераехаў у Навагрудак, дзе працаваў у лясной управе. А ў 1944 годзе з сям’ёй выехаў у Германію, у лагеры для перамешчаных асоб, дзе — у адрозненне ад пераважнай бальшыні беларусаў — асабліва доўга не затрымаўся, бо брат Аляксандр і сястра Ганна, якія пераехалі ў ЗША ў міжваенны час, аформілі неабходныя паперы[2].

У 1948 годзе з сям’ёй прыехаў у Нью-Ёрк. Спачатку працаваў на вытворчасці сувеніраў, пасля перайшоў да будаўніцтва, праз некалькі гадоў арганізаваў суполку беларусаў для будоўлі дамоў. Урэшце заснаваў сваю ўласную будаўнічую фірму, якую пасля перанялі сыны[2].

Адзін са стваральнікаў і кіраўнік БАЗА ў 19491952 і 1965—1967 гг. Першы старшыня Фундацыі імя П. Крэчэўскага (19641979). Сябра рэдкалегіі газеты «Беларус». Ад 1970 г. — сакратар Беларуска-амерыканскага рэспубліканскага клуба ў Нью-Ёрку. Заснаваў выдавецтва «Час», якое выдавала газету «Беларускі Час»[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сына доктара Расціслава Гарошку, які пасля смерці бацькі пераняў выданне і працягнуў будаўнічую працу[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]