Мікола Купава
Мікола Купава | |
---|---|
23 лістапада 2014 на адкрыцці выстаўкі «Арт-Орша. Рубон» у мінскім Палацы мастацтва | |
Імя пры нараджэнні | Мікалай Мікалаевіч Купава |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1946 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, экслібрысіст |
Месца працы | |
Жанр | партрэт, гістарычная карціна |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Вядомыя працы | «Кастусь Каліноўскі»[1] |
Уплыў | Васіль Шаранговіч |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | mikola-kupava.narod.ru |
![]() |
Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Купава (нар. 31 студзеня 1946, Орша) — сучасны беларускі мастак. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1963—1968 гг. вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, дзе яго настаўнікам быў, паміж іншага, Алег Луцэвіч. У 1976 г. скончыў навучанне на аддзяленні графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, дзе настаўнікамі былі прафесар Павел Любамудраў, дацэнт Васіль Шаранговіч.
З 1972 г. пачынае выставачную дзейнасць, з 1978 г. член Беларускага саюза мастакоў. У 1976—1978 гг. працаваў выкладчыкам у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. У 1982—1984 гг. быў мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосць». Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).
У 1990—1996 гг. — намеснік дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава пры Беларускай акадэміі мастацтваў, у 1998—2004 гг. — старшыня суполкі «Пагоня».
У 1991 годзе Мікола Купава разам з мастакамі Яўгенам Куліком, Уладзімірам Крукоўскім, Лявонам Бартлавым і Львом Талбузіным стварыў эталон дзяржаўнага герба «Пагоня» і сцяга Рэспублікі Беларусь[2].
У 2002—2006 гг. — выкладчык малюнка і акварэлі на Архітэктурным факультэце БНТУ.
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, дзяржаўных літаратурных музэях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых установах.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выкладчыкі БНТУ
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні
- Экслібрысісты Беларусі