Мікола Міхаевіч
| Мікола Андрэевіч Міхаевіч | |
|---|---|
| Микола Андрійович Міхаєвич | |
| Асабістыя звесткі | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | украінскі пісьменнік родам з Берасцейшчыны |
Мікола Андрэевіч Міхаевіч (укр.: Микола Андрійович Міхаєвич; 9 мая 1906, Оўзічы, Кобрынскі павет — 11 красавіка 1993, Харкаў) — украінскі пісьменнік родам з Берасцейшчыны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і пастуха, з 7 гадоў працаваў найманым работнікам. Падчас Першай сусветнай вайны быў у прымусовай эвакуацыі ў Калужскай губерні (Расія), пасвіў жывёлу ў памешчыка (1915—1918), затым вярнуўся ў родныя мясціны.
У 1920 годзе, калі Берасцейшчыну заняла Польшча, ўцёк на савецкую тэрыторыю[1].
Пачаў пісаць на рускай і беларускай мовах. Дэбютаваў у 1929 годзе вершам «Пастух» і апавяданнем «Хлеб» у літаратурным дадатку да харкаўскай газеты «Наймит». 1926-28 працаваў у саўгасе, на цукровым заводзе імя Пярвухіна (вёска Гуты Багадухаўскага раёна Харкаўскай вобласці).
У 1930 годзе пераехаў на Паўночны Каўказ, быў намеснікам галоўнага рэдактара абласнога ўкраінскага часопіса «Червона газета» (горад Растоў-на-Доне, Расія). Сузаснавальнік Паўночна-Каўказскага абласнога таварыства ўкраінскіх пралетарскіх і сялянскіх пісьменнікаў (1930—1932).
У 1931 годзе завочна скончыў украінскае аддзяленне Краснадарскага педагагічнага інстытута (Расія). З таго часу — намеснік рэдактара сектара нацыянальных меншасцей абласнога выдавецтва «Паўночны Каўказ», член рэдакцыйнай калегіі ўкраінскага грамадска-палітычнага і літаратурнага часопіса «Ленінським шляхом» (Растоў-на-Доне, 1931).
У жніўні-верасні 1932 года трапіў пад ідэалагічнае цкаванне ў выданнях «Червона газета» і «Літературна газета» (Харкаў), пасля чаго яго творы не публікаваліся 18 гадоў. Працаваў на вытворчасці. Пасля Другой сусветнай вайны жыў у Харкаве, займаўся журналістыкай. У 1959 г. быў дэлегатам 1-га Усесаюзнага з’езда Саюза журналістаў СССР.
У першай палове 1960-х гадоў — галоўны рэдактар Харкаўскага абласнога выдавецтва.
У некаторых творах піша пра барацьбу землякоў супраць польскіх памешчыкаў, успамінае роднае Палессе, вёску Оўзічы, дзіцячыя гады і сваю сям’ю: урыўкі з паэмы «Білорусь», аповесці «Станичні заграви» (Растоў-на-Доне, 1930; Харкаў; Адэса, 1932), «Перекоп», «Вогні в Поліссі» (абодва — Масква; Растоў-на-Доне, 1931), зборнікі вершаў «Антени» та «Дем’ян Бреславський» (абодва — Растоў-на-Доне, 1932), аповесць «Тайна одного цветка» (1956)[2].
У Беларусі і ў прыватнасці на Берасцейшчыне імя пісьменніка прагучала пасля артыкула гісторыка Аляксандра Ільіна «Український письменник з Овзичів» у газеце «Берестейський край» (1998)[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]