Мікола Міхайлавіч Адам
Мікола Міхайлавіч Адам | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Мікола Міхайлавіч Адам (нар. 8 студзеня 1978, в. Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць; Псеўданімы: Майк Адам) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да 1992 года жыў у Шахцінску Карагандзінскай вобласці Казахстана. Скончыў Мікалаеўшчынскую СШ імя Я. Коласа (1995), філалагічны факультэт БДУ (2000), факультэт культуралогіі, аддзяленне кінадраматургіі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (2005). Размеркаваны ў Капыль рэжысёрам раённага Дома культуры. Заснаваў там тэатральную студыю «Непаседа», паставіў спектакль «Дабрыдзень, Маша!», які меў неадназначны рэзананс. Да 2010 года займаўся з дзецьмі тэатральнай творчасцю. Працаваў спецкарэспандэнтам газеты «Культура», загпастам Тэатра-студыі кінаакцёра, грузчыкам, рэдактарам у выдавецтвах «Мастацкая літаратура», «Рэгістр», у аддзеле паэзіі часопіса «Маладосць».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў вершамі ў 1995 годзе ў часопісе «Першацвет». Аўтар кніг паэзіі «Калыханка для каханай» (2001), «Вайна, прыдуманая мною» (2004), «Під лацканами споминів» (Івана-Франкоўск, 2018, у перакладзе на ўкраінскую мову), «Небо на столі» (Вінніца, 2020, у перакладзе на ўкраінскую мову).
Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Акно», літаратурных газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Наша Ніва», расійскім альманаху «Петербургские строфы», калектыўных зборніках «Анталогія маладога верша» (Мінск, «Ураджай», 2001) «Кахаць і верыць» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2013), «Пад зоркай кахання» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2015), «Скажы, што кахаю…» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2018).
Аўтар кніг прозы «Шоўк» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2013), у якую ўвайшлі аповесці «Насця», «Шоўк. Гісторыя жарсці», «Антыгерой», раман «Мыла»; «Каждому свой ад» (Смаленск, «Ноопрес», 2013), «…І прыдбаў гэты дом» (Мінск, «Чатыры чвэрці», 2020), «Сёстры» (Мінск, «Галіяфы», 2020), «Дачка» (Мінск, «Галіяфы», 2022).
Перакладае з украінскай, у прыватнасці, творы Марыі Вайно, Васіля Слапчука, Наталлі Дытыняк, Аляксандра Букацюка, Багдана Кірсты, Вікторыі Шэвель, Марысі Нікіцюк, Міколы Бідэнкі, Анны Матыкі, Рамана Бойчука, Ольгі Дэркачовай, Таццяны Бялімавай, Ольгі Новак, Святланы Брэслаўскай, Мар’яны Сурмачэўскай, Анны Януш, Яраславы Шакера.
Пераклаў на беларускую мову паэтычныя кнігі ўкраінскіх пісьменнікаў Вікторыі Шэвель «На абцасах/На підборах» (Мінск, «Галіяфы», 2019) і Васіля Слапчука «Каранацыя палявога рамонка» (Мінск, «Колорград», 2019), «Кветкі на мінным полі» (Мінск, «Колорград», 2020).
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- 2019 г. Лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі імя М. Бідэнкі за пераклад вершаў Міколы Бідэнкі (Украіна).
- 2019 г. Лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі імя Г. Скаварады за зборнік вершаў «Під лацканами споминів», перакладзены на ўкраінскую мову (Украіна).
- 2020 г. Лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі імя П. Куліша за высокі прафесіяналізм і важкі ўнёсак у папулярызацыю ўкраінскай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь (Украіна).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Раманы
- Пра каханне і не (1999)
- Беларускі раман (2000)
- Дачка (2016)
- Прывітанне, Даша! (2010—2017)
- Джала скарпіёна (2016—2022)
- Хронікі Белых Рос: Адам і Ева (2016—2022)
- Сёстры (2020)
- Муза (2021—2022)
- Трылогія «…І прыдбаў гэты дом»
- ...І прыдбаў гэты дом (2017)
- Адаптацыя (2018)
- Вольны птах (2021)
Аповесці
- Насця (1999)
- Антыгерой (2010)
- Шоўк. Гісторыя жарсці (2010)
- Анёл і Траянда (2019)
- Паэт і Паэтка (2021)
- Мія (2022)
Апавяданні
- Адзін дзень Карыны Шарамет, або Вечная драма
- Аліса
- Без логікі
- Без святла
- Ваўчыца
- Выбар
- Вязень замка адзіноты
- Вяртанне
- Гульня ўяўлення
- Добры чалавек Мазахаў
- Ішоў дождж
- Калюня
- Кватэра, якая любіла цішыню
- Кома
- Крысціна
- Макулатура
- Начныя госці
- "Олівер Твіст"
- Развітанне з марай
- Руская рулетка
- Рыцар
- Саша
- Спатканне ў адну ноч
- Спёка
- Стаўроў
- Трыпціх
Электронныя кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Волк (2012) — Проект «ПослеSLовие…» (Масква)[1] Архівавана 4 жніўня 2021.
- Прывітанне, Даша! (2016) — Выдавецтва Янушкевіча (Мінск)[2] Архівавана 27 ліпеня 2016.
- Шоўк (2016) — Выдавецтва Янушкевіча (перавыданне папяровай кнігі) (Мінск)[3] Архівавана 5 жніўня 2020.
- Здравствуй, Даша! (2016) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў)[4](недаступная спасылка)[5][6]
- Укус скорпиона (2016) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў)[7](недаступная спасылка)[8][9]
- Хроники Беларутении (2016) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў) [10]
- Каждому свой ад (2016) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў)[11]
- Дочка (2016) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў)[12]
- Гульня ўяўлення (2017) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў) [13]
- Беларускі раман (2017) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў) [14]
- Мястэчка (2017) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў) [15]
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://zviazda.by/be/news/20200314/1584162257-zaklyaty-skarb-abo-saga-nakanavannya
- http://www.golos.com.ua/news/116540(недаступная спасылка)
- https://www.youtube.com/watch?v=0RCr-YCWAkc
- https://www.youtube.com/watch?v=cxaZQLCBJwM
- https://www.youtube.com/watch?v=J_jpOF6faQE&feature=share
- http://kuryer-if.info/vixid-na-inshu-orbitu/#more-12980
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Мікалаеўшчыне (Стаўбцоўскі раён)
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
- Пісьменнікі Беларусі
- Паэты Беларусі