Мікола Сергіевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Сергіевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 верасня 1921(1921-09-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 2000(2000-12-07) (79 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Мікола Сергіевіч (поўн. — Мікалай Антонавіч Сергіевіч; 3 верасня 1921, в. Залессе, Салігорскі раён, Мінская вобласць - 7 снежня 2000) — празаік, нарысіст, драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1934 закончыў сем класаў сярэдняй школы і паступіў у Мінскі хіміка-тэхнічны тэхнікум, пасля заканчэння якога ў 19371939 вучыўся ў Аршанскім настаўніцкім інстытуце. У 19391941 працаваў у Глоданскай сямігадовай школе Лёзненскага раёна. У 1941 завочна скончыў факультэт мовы і літаратуры Магілеўскага педагагічнага інстытута.

У 19411942 сувязны партызанскага атрада ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. У 19421944 партызан, рэдактар старобінскай падпольнай газеты «Савецкі патрыёт», 19441945 рэдактар гэтай жа, ужо не падпольнай газеты. У 19451951 загадваў аддзелам, быў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара ў рэдакцыі «Настаўніцкай газеты», у 19511952 загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты «Звязда», у 19521953 карэспандэнтам па Беларусі газет «Комсомольская правда», у 19531955 — «Известия». У 1955 годзе добраахвотна пайшоў старшынёй калгаса «Чырвоны пуцілавец» (в. Прусы Салігорскага раёна). У 19601981 працаваў у рэдакцыі часопіса «Народная асвета». З 1981 на творчай працы. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1957 г. Жыў у вёсцы Лістападавічы Салігорскага раёна.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і медалямі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя нарысы М. Сергіевіча з'явіліся ў рэспубліканскім друку ў 1947. Аўтар кніг нарысаў «На роднай зямлі» (1956), «Нашы будні» (1957) і «Будні калгасныя» (1959), «Вясковыя навіны», аповесці «Першая вясна».

Яму ж належаць п'есы «Райскія пэўні», «Спалох у вялікімі доме», камедыя «Смех і… толькі» (паст. у 1975 Маладзечанскім народным тэатрам).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]