Мікола Сурначоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікола Сурначоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: снежань 1917
Месца нараджэння:
Дата смерці: 20 красавіка 1945(1945-04-20) (27 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт
Узнагароды:
ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Мікола Сурначоў (нар. снежань 1917 г. у в. Слабада, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — памёр 20 красавіка 1945, пад Берлінам) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Гомельскага сельскагаспадарчага тэхнікума працаваў аграномам на Рагачоўшчыне. Потым перайшоў у раённую газету «Камунар». У 1937-1939 гг. вучыўся на літаратурным факультэце Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1939 г. перавёўся ў Мінскі педагагічны інстытут. Вучобу сумяшчаў з працай у рэспубліканскіх газетах «Звязда» (1939-1940) і «Чырвоная змена» (1940-1941). З 1941 г. - у Савецкай Арміі, удзельнічаў у абароне Каўказа, у вызваленні Беларусі, Украіны, Румыніі, Польшчы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў у 1933 г. (рагачоўская раённая газета «Камунар»). Выйшлі зборнікі паэзіі «На сурмах баравых» (1946), «Барвовая зара» (1959), кніга вершаў, лістоў і ўспамінаў «Акопны спеў» (1986). Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Мікола Сурначоў
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).