Перайсці да зместу

Мікольская вуліца (Масква)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікольская вуліца
Цвярскі раён
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Паштовы індэкс 109012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікольская вуліца (руск.: Нико́льская у́лица; у 1935—1990 гадах — вуліца 25-га Кастрычніка) — вуліца ў Цвярскім раёне Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі горада Масквы, адна з галоўных вуліц Кітай-горада. Праходзіць ад Краснай плошчы да Лубянскай плошчы. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Краснай плошчы.

Мікольская — адна з найстарэйшых вуліц Масквы. Тут знаходзіліся Друкарскі двор, Мікола-Грэчаскі манастыр (Мікола Стары), Славяна-грэка-лацінская акадэмія, Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР.