Мікранезійцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікранезійцы з Маршалавых астравоў, 1915 г.

Мікранезі́йцы — група народаў, карэнных насельнікаў Мікранезіі. Прыблізная агульная колькасць — 300—450 тыс. чал.

Этнічныя групы[правіць | правіць зыходнік]

Вылучэнне ў Мікранезіі ясна акрэсленых буйных этнічных груп з’яўляецца пэўнай праблемай, паколькі да прыходу еўрапейцаў насельнікі нават малых па плошчы астравоў адрозніваліся па назве, дыялектным асаблівасцям мовы, часткова культурай. Усяго вылучаюць дзесяць асноўных этнасаў. Тры з іх размаўляюць на заходніх малайска-палінезійскіх мовах:

Сансарольцы
Хатахабеі

Астатнія на ўсходніх малайска-палінезійскіх мовах:

Да мікранезійцаў не адносяць карэнных насельнікаў астравоў Капінгамарангі і Нукуора, якія з’яўляюцца знешнімі палінезійцамі.

За межамі Мікранезіі мікранезійцы таксама здаўна жывуць на атоле Нуі ў Палінезіі.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Мікранезія пачала засяляцца 3000 — 4500 гадоў таму. Першымі насельнікамі былі малыя ростам людзі, якія перабраліся на Палау, відавочна, з Філіпін. Да нашых дзён не вядома, ці былі гэта карлікі-негрыта, добра вядомыя ў Азіі, або першапачатковыя насельнікі зменшыліся ў росце пад уздзеяннем мясцовай беднай прыроды. Лічыцца, што яны канчаткова зніклі прыкладна 900 гадоў таму. Пазнейшыя насельнікі заходняй Мікранезіі размаўлялі на заходніх малайска-палінезійскіх мовах і паходзілі з Філіпін або Інданезіі. Так, мова япанцаў лічыцца блізкай да мовы сучасных жыхароў Філіпін, а мова палаўанцаў — да мовы насельнікаў інданезійскіх астравоў.

Больш складаную праблему ўяўляе генезіс астатніх мікранезійцаў, якія размаўляюць на ўсходніх малайска-палінезійскіх мовах. Вылучаюцца дзве асноўныя тэорыі іх паходжання. Паводле першай, міграцыя мікранезійцаў адбывалася напрост з усходняга ўзбярэжжа сучаснага Кітая, дзе сфарміраваліся продкі ўсіх сучасных аўстранезійцаў.

Другая тэорыя спасылаецца на міграцыю праз Зондскі архіпелаг і Меланезію. У апошнім выпадку мяркуецца, што продкі мікранезіцаў і палінезійцаў складалі адзінае цэлае. І тыя, і іншыя адносіліся да культуры Лапіта. Але група адзіных продкаў, якая пазней склала мікранезійцаў, адчувала большы ўплыў з боку меланезійцаў, што паўплывала на іх знешні выгляд. Сучасныя насельнікі цэнтральнай і ўсходняй Мікранезіі маюць больш рысаў аўстралоіднай расы, чым палінезійцы. Меркавалася, што палінезійскі ўплыў быў сталым, што пацвярджалася блізкасцю моў і іншых рыс культуры.

Другая тэорыя паходжання мікранезійцаў дамінавала доўгі час. Аднак генетычныя даследаванні апошніх дзесяцігоддзяў часткова паставілі яе пад сумненне. Аказалася, што жыхары заходняй Мікранезіі маюць не так шмат агульных продкаў з меланезійцамі і палінезійцамі, як меркавалася раней.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Выразна вылучаюцца два культурна-гістарычныя рэгіёны Мікранезіі — усходні (Марыянскія астравы, Палау) і заходні (Маршалавы астравы, Кірыбаці). Ва ўсходнім астравы каралавага паходжання. Каменю, прыдатнага для вытворчасці прылад працы, на іх амаль няма. Мясцовае насельніцтва здаўна апрацоўвала ракавіны.

На захадзе каменныя прылады вырабляліся ўжо ў старажытнасці. Там заўважны ўплыў суседняй Азіі. На Марыянскіх астравах да прыходу еўрапейцаў вырошчвалі рыс. Палаўанцы займаліся ганчарствам, ведалі духавыя стрэлакідальныя трубкі. Аднак заходні рэгіён больш пацярпеў ад вонкавага ўплыву.

Прамежкавы цэнтральны культурна-гістарычны рэгіён уяўляюць сабою Каралінскія астравы.

Асноўным заняткам усіх жыхароў Мікранезіі былі земляробства і лоў рыбы. Зямлю апрацоўвалі завостранымі каламі і каменнымі матыкамі. Абодва заняткі лічылася пераважна мужчынскімі. Жывёлагадоўля мела другараднае значэнне. Разводзілі свінняў і сабак.

Мікранезійцы славіліся як выдатныя мараходы, будавалі ўстойлівыя судны, выраблялі з каменьчыкаў або ракавін і пальмавых галін карты, якія дазвалялі арыентавацца ў акіяне. Паміж астравамі існавалі добра наладжаныя гандлёвыя сувязі. На Япе і Палау карысталіся прымітыўнымі грашыма — вялізарнымі каменнымі кружэлкамі, скруткамі плеценай тапы, жамчужнымі ракавінамі і г. д.

Мікранезійцы ўмелі апрацоўваць камень і ўзводзіць складаныя канструкцыі. На заходніх астравах захаваліся рэшткі старажытных буйных каменных пабудоў, сярод якіх асабліва вылучаецца Нан-Мадол. На дробных каралавых астравах усходу будавалі каменныя дамбы, якія захоўвалі зямлю ад затаплення.

Мікранезійцы мелі даволі складаны грамадскі лад. Вылучаліся буйныя пласты насельніцтва, якія мелі розныя правы. Было вядома рабства. На большасці астравоў пераважалі матрылакальныя сем’і, але меліся і патрылакальныя. Гэта абумовіла дастаткова высокі статус жанчын у грамадстве. На ўсходзе Мікранезіі вялікую ролю адыгрывалі не столькі самастойныя сем’і, колькі буйныя роднасныя групы. На ўсіх астравах складаліся рознага тыпу аб’яднанні і саюзы.

Традыцыйная вопратка была беднай. Простыя людзі аддавалі перавагу хадзіць галышом. Затое мужчыны і жанчыны насілі шмат упрыгожванняў. На ўсходзе Мікранезіі татуіравалі цела, прычым татуіроўка мела сакральны характар. Мастакі-татуіроўшчыкі перадавалі сакрэты свайго майстэрства нашчадкам. У заходняй Мікранезіі яно амаль не было вядома. Аднак мужчыны і там шмат увагі надавалі прыгажосці, рабілі складаныя прычоскі, фарбавалі зубы ў чорны колер.

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

Усе родныя мовы мікранезійцаў маюць аўстранезійскае паходжанне. Аднак палаўанцы, япанцы і чамора размаўляюць на заходніх малайска-палінезійскіх мовах, блізкіх да моў насельнікаў Інданезіі і Філіпін.

Астатнія мікранезійцы размаўляюць на ўласна мікранезійскіх мовах, якія адносяцца да ўсходняй малайска-палінезійскай групы. Вылучаюць прыкладна 18 моў, якія падзяляюцца на наўруанскую і галоўную групы. Наўруанская група складаецца толькі з мовы наўруанцаў. Галоўная падзяляецца на галіны касраэ, цэнтральнамікранезійскую і заходнемікранезійскую. Большасць належыць да заходнемікранезійскай галіны.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]