Алесь Мікус
| Алесь Мікус | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 11 снежня 1982 (43 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | публіцыст, перакладчык |
Алесь Мі́кус (нар. 11 снежня 1982, Мінск) — беларускі музыкант, перакладчык, даследчык.
Аўтар «Беларуска-літоўскага размоўніка»[1], укладальнік зборніка «Пра паганства і балтаў»[2], даследчай кнігі «Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе»[3]. Аўтар некалькіх даследчых артыкулаў у галіне літаратуразнаўства і фалькларыстыкі.[4][5]
З літоўскай і англійскай пераклаў кнігі М. Ючаса «Грунвальдская бітва»[6], Р. Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.»[7], С. К. Роўэла «Уздым Літвы: Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345»[8], А. Цілы «Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.)»[9], Ё. Трынкунаса «Шлях старалітоўскай веры»[10], Г. Бераснявічуса «Вырай: паняцце пра пасмяротнае жыццё ў старалітоўскім светапоглядзе»[11].
Стваральнік мартыял-гурта «Крывакрыж» (альбом «Малітвы вайны»[12], 2009).
Таксама аўтар альбомаў, у 2012 годзе акустычнага «Вырай»[13] (сола, гітара), у 2014 — «Рамантыка» (сола, раяль, скрыпка), у тым ліку з песнямі на словы Тодара Кляшторнага і Уладзіміра Дубоўкі[14], у 2015 — «Марыйскія песні»[15] (раяль, сола, паэтычнае дэкламаванне).
Стваральнік музычнага праекта «Eizva» (аўтар і выканаўца песень «Гімн Вайшнорыі»[16], «Генэрал Люцыян»[17]). Аўтар «Гімна Белага легіёна»[18].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуска-літоўскі размоўнік / [укладальнік А. Мікус]. — 2-е выд., дапоўненае. — Мінск : Зміцер Колас, 2011. — 159 с
- ↑ Пра паганства і балтаў: зборнік артыкулаў / Укладальнік Алесь Мікус. — Смаленск: Інбелкульт, 2018. — 192 с. ISBN 978-5-00076-046-8
- ↑ Алесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. — Масква: Рукопись, 2025. — 224 с.
- ↑ Мікус А. Ярамір быў жабай. Раман Э. Бульвера «Раса, што ўжо ідзе» як прататып аповесці В. Ластоўскага «Лабірынты» // Arche. 2011. № 5 (104). С. 215—239.
- ↑ Мікус А. Ці пазычыў Ян Баршчэўскі сюжэт у езуітаў? // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. Збор.навуковых прац. Вып. 6. Мінск: Беларус. навука, 2019. С. 67-73.
- ↑ Мечысловас Ючас. Грунвальдская бітва / Пераклад з літ.: А. Мікус. — Вільня; Беласток, 2010. — 243 с.
- ↑ Рымвідас Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: склад — структура — улада / Пераклад з літ.: А. Мікус. — Смаленск, 2014. — 386 с.
- ↑ Стэфан Крыстафер Роўэл. Уздым Літвы: Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345 / Пераклад з англ.: А. Мікус. — Мінск, 2015. — 423 с.
- ↑ Антанас Ціла. Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.) / Пераклад з літ.: А. Мікус. — Смаленск, 2015. — 384 с.
- ↑ Ёнас Трынкунас. Шлях старалітоўскай веры / Пераклад з літ.: А. Мікус. — Смаленск, 2019. — 208 с.
- ↑ Гінтарас Бераснявічус. Вырай: паняцце пра пасмяротнае жыццё ў старалітоўскім светапоглядзе / Пераклад з літ.: А. Мікус. — Смаленск, 2020. — 192 с.
- ↑ Крывакрыж. Малітвы вайны
- ↑ Алесь Мікус «Вырай» — : STGMT.MGZN :. www.stigmata.name. Праверана 15 снежня 2025.
- ↑ Алесь Мікус. Рамантыка
- ↑ Алесь Мікус. Марыйскія песні
- ↑ Eizva. Гімн Вайшнорыі
- ↑ Eizva. Генэрал Люцыян
- ↑ 7. Гімн Белага Легіёну (8 ліпеня 2020). Праверана 15 снежня 2025.