Мікіта Іванавіч Смарчкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мікіта Іванавіч Смарчкоў (17 (30) красавіка 1916, вёска Трафіменкі, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць7 верасня 2002) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялян. Член КПСС з 1943 года. У 1937 г. скончыў Рыбінскі аэраклуб[1], у 1941 г. Балашоўскую школу ваенных лётчыкаў . Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Калінінскім, Варонежскім, 1-м, 2-м, 3-м Украінскім франтах, камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў пад Масквой, Варонежам, на Курскай дузе, Украіне, у Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Зрабіў 196 баявых вылетаў, прычыніў ворагу вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы.

Да 1947 года ў Савецкай Арміі. Жыў у Чарнігаве. Да 1977 г. на адміністрацыйных і гаспадарчых пасадах.

Ганаровы грамадзянін горада Дуброўна[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, югаслаўскім ордэнам Партызанскай Зоркі, медалямі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 82. — 368 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Смарчкоў Мікіта Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 15. — С. 52.
  • Смарчкоў Мікіта Іванавіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 1997. — Кн. 1. — С. 342-343.
  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 82. — 368 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Мікіта Іванавіч Смарчкоў на сайце «Героі краіны»