Перайсці да зместу

Мікіта Ільіч Талстой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікіта Ільіч Талстой
руск.: Никита Ильич Толстой
Дата нараджэння 15 красавіка 1923(1923-04-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1996(1996-06-27)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Ілья Ільіч Талстой[d]
Жонка Святлана Міхайлаўна Талстая
Дзеці Fyokla Tolstaya[d] і Q140643048?
Род дзейнасці славіст, філолаг, мовазнавец, фалькларыст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства, дыялекталогія, славянскія мовы, славістыка[2], фалькларыстыка[2], стараславянская мова[2], царкоўнаславянская мова[2], этналінгвістыка[2] і анамастыка[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук[3] (1972)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Самуіл Барысавіч Бернштэйн і Віктар Уладзіміравіч Вінаградаў
Вядомыя вучні Вольга Уладзіславаўна Бялова, Аляксандр Дзмітрыевіч Дулічэнка і Anatoly Zhuravlyov[d]
Член у
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За ўзяцце Будапешта» медаль «За ўзяцце Вены»
Дзямідаўская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікіта Ільіч Талсто́й[4] (руск.: Никита Ильич Толстой; 15 красавіка 1923 — 27 чэрвеня 1996) — савецкі і расійскі мовазнавец, славіст, фалькларыст, доктар філалагічных навук (1972), прафесар (1973), акадэмік Акадэміі навук СССР (1987). Член Аўстрыйскай акадэміі навук, Македонскай акадэміі навук і мастацтваў. Замежны член НАН Беларусі (1995)[5].

Нарадзіўся ў горадзе Вршац Каралеўства Югаславія (зараз у Сербіі). Праўнук Л. М. Талстога, сын І. І. Талстога. У 1941 годзе скончыў Першую руска-сербскую гімназію ў Бялградзе. У 1941—1944 гадах удзельнічаў у партызанскім руху ў Югаславіі, у 1944 годзе добраахвотна ўступіў у Савецкую Арміі і ў 1944—1945 гадах прымаў удзел у баях Вялікай Айчыннай вайны (перакладчык, сувязны, удзельнічаў у фарсіраванні Цісы, у баях каля возера Балатан, пад Будапештам і Венай[6]). У 1945 годзе разам з бацькамі прыехаў у СССР і паступіў на філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучань В. У. Вінаградава. Універсітэт скончыў у 1950 годзе. У 1953 годзе скончыў аспірантуру і ў 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Краткие и полные прилагательные в старославянском языке» (навуковы кіраўнік С. Б. Бернштэйн). У 1952—1956 гадах выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін.

З 1954 года М. І. Талстой працаваў у Інстытуце славяназнаўства Акадэміі навук СССР (сучасны Інстытут славяназнаўства Расійскай акадэміі навук): малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара. Адначасова з 1968 года выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, прафесар кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта ў 1976—1987[6] гадах. У 1972 годзе ў Леніградскім універсітэце[7] абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Опыт семантического анализа славянской географической терминологии».

Акадэмік аддзялення літаратуры і мовы АН СССР/РАН (1987, член-карэспандэнт з 1984 года)[6]. У 1988—1996 гадах намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення літаратуры і мовы Расійскай акадэміі навук, у 1992—1996 гадах член Прэзідыума РАН.

Навуковая і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 750 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[8]. Навуковыя працы ў галіне гісторыі славянскіх літаратурных моў, гістарычнай лексікалогіі славянскіх моў, славянскай дыялекталогіі і тапанімікі, этналінгвістыкі і этнаграфіі. У 1962—1965 гадах і 1974—1981 гадах узначальваў экспедыцыі па вывучэнні гаворак і традыцыйнай духоўнай культуры Беларускага Палесся.

У 1994—1996 гадах старшыня Савета Расійскага гуманітарнага навуковага фонду[8]. Галоўны рэдактар часопісаў «Вопросы языкознания» (1993—1996) і «Живая старина» (1994—1996), член рэдакцыйных калегій іншых часопісаў, серыйных выданняў і зборнікаў[7]. Член шэрагу ўрадавых саветаў і камісій.

Сярод апублікаванага: «Лексика Полесья. Материалы для „Полесского диалектного словаря“» (1968), «Полесье: Лингвистика. Археология. Топонимика» (1968), «Полесский этнолингвистический сборник» (соавт., 1983), «Полесье и этногенез славян» (1983), «Язык и народная культура: очерки по славянской мифологии и этнолингвистике» (1995).

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 4 5 6 Národní autority České republiky Праверана 21 красавіка 2024.
  3. Талсто́й Мікіта Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 407. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  4. БелЭн 2002.
  5. Толстой, Никита Ильич (доктор филологических наук ; 1923—1996)
  6. 1 2 3 Толстой Никита Ильич // Летопись Московского университета (руск.)
  7. 1 2 Толстой Никита Ильич (руск.) // Інстытут славяназнаўства РАН
  8. 1 2 Талсты Мікіта Ільіч // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі
  • Крыўко М. Н. Талсто́й Мікіта Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 407. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Садовничий В. А. Никита Ильич Толстой (1923—1996) // О людях Московского университета. — 3-е изд., дополненное. — М.: Издательство Московского университета, 2019. — С. 328—332. — 356 с. — 3000 экз. — ISBN 978-5-19-011397-6. (руск.)
  • Дуличенко А. Д. Никита Ильич Толстой // Отечественные лингвисты XX века (Т — Я): Сб. статей // РАН ИНИОН. Центр гуманит. науч.-информ. исслед. Отд. языкознания; Редкол.: Березин Ф. М. (отв. ред.) и др. — М., 2003. — Ч. 3 (Т — Я). — С. 4—35. — 193 с. (Теория и история языкознания). — ISBN 5-248-00162-5. (руск.)