Мікіта Аляксандравіч Букаткін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мікіта Букаткін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікіта Аляксандравіч Букаткін
Нарадзіўся 7 сакавіка 1988(1988-03-07)[1] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 174 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Рух
Нумар 8
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2009 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 41 (2)
2009 — 2012 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 94 (7)
2013 Сцяг Беларусі Мінск 23 (1)
2014 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 26 (1)
2015 Сцяг Узбекістана Маш’ал (Мубарэк) 27 (2)
2016 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 12 (0)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 26 (1)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 33 (0)
2019 — Сцяг Беларусі Рух (Брэст)
Нацыянальная зборная**
2008 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 18 (0)
2011 Сцяг Беларусі Беларусь (алімпійская) 4 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 ліпеня 2017.

Мікіта Букаткін (нар. 7 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Руха».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР «Дынама Мінск», з 2005 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». З 2007 года пачаў трапляць у асноўны склад, у 2008 годзе замацаваўся ў аснове.

У маі 2009 года разам з Аляксеем Сучковым быў адлічаны з «Шахцёра» за парушэнне спартыўнага рэжыму[2], пасля чаго перайшоў у наваполацкі «Нафтан». У сезоне 2012 стаў капітанам наваполацкай каманды (пасля Дзмітрыя Верхаўцова) і выйграў Кубак Беларусі 2012.

У снежні 2012 года падпісаў кантракт з «Мінскам»[3]. У мінскім клубе зноў выйграў Кубак Беларусі. Выступаў пераважна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

Па заканчэнні сезону спрабаваў працаўладкавацца ў Расіі, але ў выніку ў студзені 2014 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[4]. У складзе «Белшыны» звычайна гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У чэрвені 2014 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2014 года кантракт з «Белшынай» быў разарваны[5].

Яшчэ ўвосень 2014 года цікавасць да Букаткіна праяўляла кракаўская «Вісла»[6], аднак у выніку Мікіта ў лютым 2015 года накіраваўся на прагляд у клуб «Маш’ал» з Узбекістана і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[7].

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Белшыне». У лютым афіцыйна вярнуўся ў бабруйскі клуб[8], але ў ліпені таго ж года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[9], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У першай палове 2017 года заставаўся іграком асновы, часам выконваў функцыі капітана каманды. У ліпені 2017 года кантракт паўабаронцы з «Дынама» быў разарваны[10].

Праз некаторы час пасля зыходу з брэсцкага клуба стаў трэніравацца з «Іслаччу», з якой у жніўні 2017 года падпісаў кантракт[11]. Замацаваўся ў аснове каманды і дапамог ёй па выніках сезону 2017 захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2018 года меў намер працягнуць кар’еру за мяжой, аднак у выніку падоўжыў пагадненне з «Іслаччу»[12]. У сезоне 2018 заставаўся іграком стартавага складу. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[13].

У студзені 2019 года стаў іграком брэсцкага «Руха»[14].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Шахцёр Сцяг Беларусі 24 3
2006 дубль Шахцёр Сцяг Беларусі 25 5
2007 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 9 0
2008 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 27 2
2009 (1) Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 5 0
2009 (2) Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 12 0
2010 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 28 0
2011 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 27 3
2012 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 27 4
2013 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 23 1
2014 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 26 1
2015 Д1 Маш’ал Сцяг Узбекістана 27 2
2016 (1) Д1 Белшына Сцяг Беларусі 12 0
2016 (2) Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 13 0
2017 (1) Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 13 1
2017 (2) Д1 Іслач Сцяг Беларусі 12 0
2018 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 21 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]