Мікіта Віктаравіч Навумаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мікіта Навумаў
Mikita Navumaw.Naftan.17-03-2013.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікіта Віктаравіч Навумаў
Нарадзіўся 15 лістапада 1989(1989-11-15)[1] (31 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 194 см
Вага 91 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 107 (3)
2010   Беларусь Полацк 27 (3)
2011   Беларусь Полацк 13 (2)
2016—2018 Беларусь Віцебск 77 (5)
2019—2020 Казахстан Жэтысу (Талдыкарган) 47 (4)
2021— Беларусь Дынама (Мінск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь B 2 (0)
2017— Беларусь Беларусь 13 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021

Мікіта Навумаў (нар. 15 лістапада 1989) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскай ДЮСШ-6, з 2007 года гуляў за наваполацкі «Нафтан». Сезон 2010 і другую палову сезона 2011 правёў у арэндзе ў «Полацку».

У сезоне 2012 стала трапляў у аснову наваполацкага клуба, а ў 2013 годзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан»[2].

Пасля зыходу з «Нафтана» адправіўся на прагляд у «Белшыну»[3], аднак у лютым стаў іграком «Віцебска»[4]. У «Віцебску» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. З ліпеня па кастрычнік 2016 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў стартавы склад.

У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[5]. У складзе «Жэтысу» стаў асноўным абаронцам. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з клубам[6]. Выконваў функцыі капітана каманды.

У студзені 2021 года стала вядома, што Навумаў разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[7]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (1:4).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі: 2012
  • Беларусь У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Нафтан Беларусь 10 0
2008 дубль Нафтан Беларусь 29 2
2009 дубль Нафтан Беларусь 25 0
2010 Д2 Полацк Беларусь 27 3
2011 (1) Д1 Нафтан Беларусь 3 0
2011 (2) Д2 Полацк Беларусь 13 2
2012 Д1 Нафтан Беларусь 21 0
2013 Д1 Нафтан Беларусь 29 2
2014 Д1 Нафтан Беларусь 30 0
2015 Д1 Нафтан Беларусь 24 1
2016 Д1 Віцебск Беларусь 20 1
2017 Д1 Віцебск Беларусь 29 1
2018 Д1 Віцебск Беларусь 28 3
2019 Д1 Жэтысу Казахстан 30 4
2020 Д1 Жэтысу Казахстан 17 0

Зноскі