Перайсці да зместу

Мікіта Генадзевіч Камароў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хакей
Мікіта Генадзевіч Камароў
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1988(1988-06-28) (37 гадоў)
Грамадзянства
Рост 188 см
Вага 90 кг
Пазіцыя нападнік
Хват леварукі ўдар[d]
Клубная кар’ера[* 1]
Аўтамабіліст Екацярынбург[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Мікіта Генадзевіч Камароў (нар. 28 чэрвеня 1988(1988-06-28), Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі і расійскі хакеіст, нападаючы. Майстар спорту Расіі  (руск.) (2023)[1].

Нарадзіўся 28 чэрвеня 1988 года ў горадзе Наваполацку. Выхаванец наваполацкага хакея. Выступаў у складзе мясцовай каманды "Хімік-СКА " ў Экстраліге Беларусі, а затым — у іншых камандах беларускага чэмпіянату і Вышэйшай хакейнай лігі ў Расіі[2]. У сезоне 2014/15 дэбютаваў у КХЛ за каманду Аўтамабаліст з Екацярынбурга. Зарэкамендаваў сябе як адзін наймацнейшых тафгаяў  (руск.) лігі[3][4]. У 2020—2022 гадах гуляў за омскі «Авангард», стаўшы ў сезоне 2020/21 уладальнікам Кубка Гагарына. Сезон 2022/23 правёў у СКА[5]. З сезона 2023/24 — у «Сочы».

У складзе беларускай зборнай правёў 26 матчаў, у тым ліку выступаў на Чэмпіянаце свету-2016. У 2017 годзе адмовіўся ад беларускага спартыўнага грамадзянства, каб не лічыцца легіянерам у маскоўскім «Дынама»[6].

Улетку 2024 года Камароў увайшоў у трэнерскі штаб «Акадэміі СКА-Юніёр» у Санкт-Пецярбургу на сезон-2024/2025 у МХЛ. У ліпені 2025 года ўвайшоў у трэнерскі штаб ХК «Акадэмія Дынама Чырвоная Машына Юніёр » — каманды-навічка Моладзевай хакейнай лігі.

Год Каманда Дасягненне
2021 Авангард Уладальнік Кубка Гагарына / чэмпіён Расіі
  1. https://msrfinfo.ru/people/119148
  2. Высшая хоккейная лига - Игроки : Комаров Никита Г.. www.vhlru.ru. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 8 верасня 2020.
  3. 6 игроков КХЛ, которые могут наказать Рыспаева (руск.). matchtv.ru (9 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2020. Праверана 8 верасня 2020.
  4. Как выглядит идеальная команда первой половины чемпионата КХЛ. Sports.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 8 верасня 2020.
  5. Никита Комаров: биография, статистика, фото, новости (англ.). ХК СКА. Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2022. Праверана 21 лістапада 2022.
  6. Белорусский хоккеист отказался от сборной ради московского «Динамо» // sputnik.by. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 30 лістапада 2020.