Мікіта Мелказёраў
| Мікіта Мелказёраў | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | журналіст, блогер |
| Дата нараджэння | 14 жніўня 1988[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 снежня 2025[3] (37 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
Мікіта Мелказёраў (руск.: Никита Мелкозёров; 14 жніўня 1988[1], Хабараўск[2] — 21 снежня 2025[3], Варшава) — беларускі журналіст, відэаблогер, найбольш вядомы як аўтар і вядучы ютуб-каналаў «Жыццё-маліна», прысвечанага інтэрв’ю з грамадскімі і культурнымі дзеячамі[4][5] і «Загляне сонца», прысвечанага гісторыі Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады. Вучоба
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Хабараўску (РСФСР). У 1993 годзе, ва ўзросце пяці гадоў, маці адправіла Мікіту ў Мінск да дзядулі і бабулі, а сама вярнулася ў Хабараўск, каб скончыць магістратуру і аформіць развод. Бацька, які ў савецкі час быў лідарам хабараўскага камсамола, а пасля заняўся бізнесам, застаўся ў Расіі. Сувязь з ім была канчаткова страчана, калі Мікіту было 11 гадоў[6]. Выхаваннем Мікіты займаліся маці і бабуля, Марсельеза Серапіёнаўна, якая працавала загадчыцай дзіцячага садка[7][8].
Да 10-га класа займаўся футболам у ДзЮСШ. У юнацтве сутыкнуўся з алкагольнай залежнасцю, здолеў пераадолець яе і трымаўся цвярозага ладу жыцця[6].
У 2012 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ.
Журналісцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Прафесійную кар’еру пачынаў як спартыўны аглядальнік. Працаваў у газеце «Всё о футболе», пазней стаў журналістам і рэдактарам на інтэрнэт-партале «Трыбуна» (by.tribuna.com). Пасля перайшоў у медыяхолдынг Onliner.by, дзе спецыялізаваўся на вялікіх тэкставых інтэрв’ю і рэпартажах.
У 2019 годзе пачаў развіваць відэафармат, стаўшы вядоўцам YouTube-праекта «MelkazeRaw», дзе гутарыў пераважна са спартсменамі[9].
YouTube-канал «Жыццё-маліна»
[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2020 года запусціў аўтарскі YouTube-канал «Жыццё-маліна» грамадска-палітычнага і культуралагічнага фармата. Мелказёраў запісваў інтэрв’ю з вядомымі беларусамі, сярод якіх былі палітыкі, дзеячы культуры, літаратары.
У 2022 годзе запусціў дадатковы фармат — падкаст «Slodky Stony», прысвечаны абмеркаванню беларускай ідэнтычнасці і бягучых падзей[10]. Выйшла пяць выпускаў.
У 2023 годзе запусціў аўтарскі праект «Загляне сонца» (@zahlianie_sonca) — гістарычны падкаст, асноўнымі тэмамі якога была гісторыя Беларусі і Расіі, разбор міфаў прапаганды, крытыка гістарычных постацей і падзей.
Спачатку назва праекта была «Кайлі Міндоўг». Мелказёраў абвясціў, што пачынае новы гістарычны праект, назва якога аб’ядноўвае імя аўстралійскай спявачкі і першага ўладара Вялікага Княства Літоўскага. Аднак адразу па анонсе ў Instagram дызайнерка Караліна Палякова заявіла, што ідэя назвы належыць ёй. Пасля скандалу Мелказёраў вымушаны некалькі разоў прабачацца і паведаміць пра рэбрэндынг. Пазней ў эфіры «Еўрарадыё» блогер сказаў, што цяпер працоўная назва — «Чорная панда Нясвіжа», які прапанаваў кінакрытык Тарас Тарналіцкі, а Мелказёраў спытаўся дазволу на выкарыстанне[11]. Але ўрэшце праект пачаў выходзіць пад назвай «Загляне сонца».
Поўны пералік эпізодаў @zahlianie_sonca[12] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Моўнае пытанне
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2021 года Мелказёраў ініцыяваў публічны выклік у Instagram, паабяцаўшы выпусціць відэа на беларускай мове пры дасягненні 30 тысяч падпісчыкаў. Ініцыятыва выклікала неадназначную рэакцыю аўдыторыі, аднак стала штуршком для асабістага пераходу блогера на беларускую мову. Потым Мелказёраў вёў свае праекты і сацыяльныя сеткі пераважна па-беларуску, папулярызуючы гэту мову ў медыяпрасторы[13].
Пераслед і эміграцыя
[правіць | правіць зыходнік]3 чэрвеня 2021 года, пасля затрымання калегі і аўтара канала «ЧестнОК» Аляксандра Івуліна, Мелказёраў прыняў рашэнне пакінуць Беларусь праз пагрозу крымінальнага пераследу. Эміграваў у Польшчу, дзе працягнуў журналісцкую дзейнасць. У інтэрв’ю расійскаму блогеру Юрыю Дудзю падрабязна расказаў пра прычыны ад’езду і рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх медыя[14][15]. Улады рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі неаднаразова ўносілі рэсурсы Мелказёрава ў спіс забароненых:
- 25 красавіка 2022 года Telegram-канал і лагатып «Жыццё-маліна» прызнаны судом Цэнтральнага раёна Мінска «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Таксама асобна прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам выпуск праграмы з удзелам ксяндза Вячаслава Барка, рашэнне прынята судом Расонскага раёна 14 кастрычніка 2022 года[16].
- У кастрычніку 2022 года асобныя выпускі праграмы таксама трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[17].
- У 2023—2024 гадах на дзяржаўным тэлебачанні выходзілі сюжэты з ускоснымі і прамымі пагрозамі ў адрас блогера. Ціск на журналіста ажыццяўляўся і праз дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. У эфіры тэлеканала «СТБ» намеснік генеральнага дырэктара агенцтва «Мінск-Навіны» Кірыл Казакоў публічна заявіў пра асабістую гатоўнасць расстраляць Мелказёрава[18].
- У 2025 годзе праект «Жыццё-маліна» разам з «Загляне сонца» былі афіцыйна прызнаны КДБ Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі»[19].
Прыватнае жыццё і погляды
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2025 года ажаніўся з беларускай мадэллю Лінай Цапавай. Цырымонія шлюбу прайшла ў анлайн-фармаце праз сэрвіс у штаце Юта (ЗША)[20][6].
Працягваў гуляць у футбол на аматарскім узроўні, выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы і быў капітанам футбольнай каманды Беларускай асацыяцыі журналістаў[6].
Адкрыта называў сябе «неафітам» у пытаннях нацыянальнай самасвядомасці, прызнаючы, што пачаў глыбока цікавіцца беларускай гісторыяй і палітыкай толькі пасля падзей 2020 года. У знак павагі да нацыянальнай літаратуры зрабіў татуіроўку з выявай пісьменніка Уладзіміра Караткевіча[21][6].
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Апошнім прафесійным праектам журналіста стала вялікае інтэрв’ю з былым дырэктарам «Радыё Свабода» Аляксандрам Лукашуком, запіс якога адбыўся ў Варшаве ў апошні дзень жыцця Мелказёрава, 20 снежня.
Памёр у ноч на 21 снежня 2025 года ў Варшаве[22][23][24][25][26]. Смерць наступіла раптоўна. Паводле інфармацыі тэлеканала «Белсат», польская пракуратура пачала расследаванне па факце смерці паводле артыкула пра ненаўмыснае забойства. СМІ адзначаюць, што гэта стандартная юрыдычная працэдура ў Польшчы ў выпадках, калі прычына смерці маладога чалавека не відавочная на момант агляду, і не абавязкова сведчыць пра крымінальны характар здарэння[27]. Пазней ветэран беларускага палітычнага руху, Зянон Пазняк выказаў меркаванне, што Мелказёраў мог быць «атручаны ворагамі Беларусі» і «расследаванне магло б быць больш эфектыўным пры раннім ўзбуджэнні справы»[28].
Пасля смерці Мікіты Мелказёрава каманда канала «Жыццё-маліна» абвясціла пра закрыццё праекта[29].
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Смерць журналіста выклікала шырокі рэзананс у беларускай медыясупольнасці і сярод палітычных эмігрантаў, якія адзначылі яго ўклад у развіццё незалежнай беларускай журналістыкі[30][31][32][33][34][35][36][37][38].
Словы спачування выказалі палітыкі Святлана Ціханоўская[39], Павел Латушка, Зянон Пазняк[40].
Паэт Уладзімір Някляеў прысвяціў памяці журналіста верш[41].
Незадоўга да смерці Мелказераў перадаў свае вядомыя жоўтыя кроксы, у якіх часта з’яўляўся ў эфірах, у фонд Музея вольнай Беларусі[42][6] Пасля заўчаснай смерці Мелказерава музей апублікваў відэа, якое запісаў Мікіта Мелказёраў, перадаючы свае кроксы ў экспазіцыю[43].
У студзені 2026 года Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі пасмяротна ўзнагародзіў Мелказёрава медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»[44].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 https://vk.com/melkaziorau
- 1 2 https://nashaniva.com/?c=ar&i=267366&lang=ru
- 1 2 Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў — Наша Ніва, 2025. Праверана 21 снежня 2025.
- ↑ Мелказёраў: павага, адданасць, любоў — у гэтым мая нацыянальная ідэя | Навіны Беларусі | euroradio.fm . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 снежня 2022). Праверана 26 снежня 2025.
- ↑ Мікіта Мелказёраў: Мы навучаныя з дзяцінства, што ёсць якаснае рускае, а наша — нібыта пародыя на ўсё . Беларуская асацыяцыя журналістаў (30 снежня 2022). Праверана 24 снежня 2025.
- 1 2 3 4 5 6 Чым запомніўся Мікіта Мелказёраў — самы папулярны беларускі інтэрв'юер . Наша Ніва (21 снежня 2025). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2025. Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ Соўсь, Ганна. «ПіК Свабоды». «Калі цябе Зянон пакусаў». Таямніцы са здымкаў «Жыцьцё-маліна» і парады ад Мелказёрава для расейскамоўных беларусаў . Радыё Свабода (18 лістапада 2024). Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ Самы папулярны ютуб-блогер Беларусі Мікіта Мелказёраў шчыра пра адмову ад алкаголю, знаёмствы ў інтэрнэце і журналістыку. Наша Ніва.
- ↑ Мелкозеров теперь тоже на YouTube. Признайтесь, вы скучали по его интервью (руск.)(недаступная спасылка). Трыбуна. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 29 верасня 2022.
- ↑ Мікіта Мелказёраў запусціў відэа-падкаст па-беларуску з інтрыгоўнай назвай. Наша Ніва.
- ↑ «У беларускіх медыя не прынята абараняць назву з дапамогай таварнага знака». Наколькі абгрунтаваныя прытэнзіі датычна нэймінгу? . baj.media. Праверана 19 ліпеня 2026.
- ↑ Besarab, Siarhei. Путеводитель по материалам youtube канала @malina_by (руск.). steanlab.github.io. Праверана 27 снежня 2025.
- ↑ «З такім аб’ёмам хэйту сутыкнуўся ўпершыню». Мелказёраў паабяцаў за падпіску выпусціць відэа па-беларуску — і атрымаў шмат крытыкі. Наша Ніва.
- ↑ вДудь. Как жить, если лишают родины / вДудь (26 студзеня 2022). Праверана 24 снежня 2025.
- ↑ Рыдал в Стамбуле, видел тихарей за границей, готов убить за кофе в Минске. Друг Ивулина и лучший интервьюер Беларуси рассказал Дудю о вынужденной эмиграции (руск.)(недаступная спасылка). Трыбуна. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022. Праверана 29 верасня 2022.
- ↑ Хроніка палітычнага пераследу 29 красавіка-2 траўня. Праваабарончы цэнтр «Вясна».
- ↑ Выпуск «жизнь-малина» с ксендзом Барком признан экстремистским (руск.). Reform.news.
- ↑ TV, Belsat. Дзяржканал апублікаваў пагрозы смерцю блогеру Мікіту Мелказёраву і прапановы сталінскіх рэпрэсіяў . Белсат. Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ Праект «Жыццё-маліна» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Наша Ніва.
- ↑ Ажаніліся блогер Мікіта Мелказёраў і ню-мадэль Ліна Цапава . Наша Ніва (14 мая 2025). Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ Мікіта Мелказёраў набіў сабе тату з Караткевічам і кацянятамі ФОТАФАКТ . Наша Ніва (12 мая 2023). Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ REFORM.news. Умер известный журналист Никита Мелкозеров (руск.). Reform.news (21 снежня 2025). Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ TV, Belsat. Памёр журналіст Мікіта Мелказёраў . Белсат. Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. Памёр журналіст Мікіта Мелказёраў . Радыё Свабода (21 снежня 2025). Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ Умер Никита Мелкозеров (руск.). Zerkalo.io (21 снежня 2025). Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ Скончался известный белорусский журналист Микита Мелкозеров (руск.). Deutsche Welle (21 снежня 2025). Праверана 24 снежня 2025.
- ↑ TV, Belsat. Смерць Мікіты Мелказёрава расследуецца як ненаўмыснае забойства . Белсат. Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ Пазняк: Амаль не сумняваюся, што Мелказёрава атруцілі ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва . Наша Ніва (27 снежня 2025). Праверана 27 снежня 2025.
- ↑ Што будзе з каналам «Жыццё-маліна»? Каманда адказала. Наша Ніва.
- ↑ «Я любил этого парня в татуировках». Посмотрели, что пишут друзья, коллеги и герои «жизнь-малина» о Никите Мелкозерове (руск.). Zerkalo.io (22 снежня 2025). Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ «Нячасты прыклад таго, як прыйсці да беларушчыны ў дарослым веку». Беларусы згадваюць Мікіту Мелказёрава . Наша Ніва (21 снежня 2025). Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ TV, Belsat. «Ты – легенда. Цябе немагчыма прачытаць і забыцца». Знаныя беларусы – пра Мікіту Мелказёрава і для яго . Белсат. Праверана 23 снежня 2025.
- ↑ Калiнiн, Iгнат. Дудь о смерти Мелкозерова: «Ему было 37 лет, это совершенно не укладывается в голове». Tribuna.com (21 снежня 2025). Праверана 24 снежня 2025.
- ↑ Беларусь ХХІ: На сыход Мікіты Мелказёрава. Піша Севярын Квяткоўскі | Навіны Беларусі | euroradio.fm . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 снежня 2025). Праверана 26 снежня 2025.
- ↑ Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата» . Наша Ніва (22 снежня 2025). Праверана 27 снежня 2025.
- ↑ Больш за 3400 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава . Наша Ніва (23 снежня 2025). Праверана 27 снежня 2025.
- ↑ Акцыя памяці Мелказёрава ў Варшаве . Беларускае Радыё Рацыя (29 снежня 2025). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2025. Праверана 29 снежня 2025.
- ↑ Лукашук, Аляксандар. Мікіта Мелказёраў, Моцарт беларускага Ютуба . Радыё Свабода (11 студзеня 2026). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2026. Праверана 11 студзеня 2026.
- ↑ Tsikhanouskaya expressed condolences over Mełkazioŭ's death (англ.). Наша Ніва (21 снежня 2025). Праверана 24 снежня 2025.
- ↑ Пазняк пра смерць Мелказёрава: «Як што лепшае — траціцца. Як што горшае — множыцца» . Наша Ніва (22 снежня 2025). Праверана 24 снежня 2025.
- ↑ Без Мелказёрава: Беларусы пра несправядлівую страту . Беларуская асацыяцыя журналістаў (22 снежня 2025). Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ Мелказёраў перадаў свае кроксы ў Музей вольнай Беларусі . Наша Ніва (13 кастрычніка 2025). Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ Музей вольнай Беларусі апублікаваў відэа, якое запісаў Мікіта Мелказёраў, перадаючы свае кроксы ў экспазіцыю . Наша Ніва (23 снежня 2025). Праверана 24 снежня 2025.
- ↑ Медалямі ўзнагароджаныя Валэнса, Ландсбергіс, Лосік, Дуліна, Мелказёраў. Наша Ніва (10 студзеня 2026).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Хабараўску
- Памерлі 21 снежня
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Журналісты Беларусі
- Блогеры Беларусі
- Журналісты паводле алфавіта
- Узнагароджаныя медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»