Мікіта Міхайлавіч Нікалаевіч
Мікіта Нікалаевіч | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Мікіта Міхайлавіч Нікалаевіч | |
Нарадзіўся | 11 верасня 1997[1] (22 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 183 см | |
Вага | 69,5 кг | |
Пазіцыя | паўабаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 13 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2014 — 2018 | ![]() |
32 (2) |
2019 — | ![]() | |
Нацыянальная зборная** | ||
2013 | ![]() |
2 (0) |
2017 | ![]() |
1 (0) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Мікіта Нікалаевіч (нар. 11 верасня 1997, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. Увосень 2015 года гуляў за «Мінск» у Юнацкай лізе УЕФА. У сезоне 2016 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў у афіцыйных матчах.
19 сакавіка 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Мінска» ў матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (1:2), выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 15 чэрвеня 2017 года ў гасцявым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезону 2017 згуляў яшчэ ў 6 матчах, пераважна выходзячы на замену.
У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2]. Сезон 2018 пачынаў у дублі, неўзабаве стаў выхадзіць на замену ў асноўнай камандзе, а з ліпеня пачаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[3] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы трохгадовы кантракт[4].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2013 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (0:0).
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Мінск | ![]() |
16 | 2 |
2015 | дубль | Мінск | ![]() |
18 | 4 |
2016 | дубль | Мінск | ![]() |
28 | 5 |
2017 | Д1 | Мінск | ![]() |
7 | 0 |
2018 | Д1 | Мінск | ![]() |
25 | 2 |
Зноскі
- ↑ Nikita Nikolaevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Никита Николаевич продлил контракт с "Минском"
- ↑ Лукашевич и Николаевич покинули "Минск"
- ↑ Два игрока пополнили состав "Торпедо-БелАЗ"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Мінска» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
Тарпеда-БелАЗ
|
---|
1 Бушма (б) • 3 Афі • 5 Ясковіч • 6 Прамудраў • 7 Мышэнка • 8 Букарац • 9 Шчадзін • 10 Хачатуран (к) • 11 Лявіцкі • 13 Нікалаевіч • 14 Салавей • 15 Клімовіч • 17 Юсаў • 18 Шчэрба • 19 Джугір • 23 По • 24 Гайдучык • 25 Кузьмянок • 29 Мішчанка • 30 Гарбуноў (б) • 31 Алісейка • 33 Гарбачык • 35 Казлоў (б) • 67 Бегуноў • 91 Абрадавіч • Багданаў • Сіліч (б) • Янкоўскі (б) • Трэнер: Юрый Пунтус |