Мікіта Рыгоравіч Кавалёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікіта Рыгоравіч Кавалёў
Дата нараджэння 20 снежня 1909(1909-12-20)
Месца нараджэння вёска Майскае, Жлобінскі раён, Гомельскай вобласці
Дата смерці 10 мая 1978(1978-05-10) (68 гадоў)
Месца смерці Мінск
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў бранятанкавыя войскі
Гады службы 19311955
Званне
Палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна,
Савецка-японская вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Commons-logo.svg Мікіта Рыгоравіч Кавалёў на Вікісховішчы

Мікіта Рыгоравіч Кавалёў (20 снежня 190910 мая 1978) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мікіта Рыгоравіч Кавалёў нарадзіўся 20 снежня 1909 года ў вёсцы Майскае (цяпер — Жлобінскі раён Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння трох класаў школы працаваў шафёрам у Жлобіне. У 1931 годзе Кавалёў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. У 1937 годзе скончыў Ульянаўскае танкавае вучылішча. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да лістапада 1943 года гвардыі маёр Мікіта Кавалёў камандаваў батальёнам 21-й гвардзейскай танкавай брыгады 5-га гвардзейскага танкавага корпуса 38-й арміі 1-га Украінскага фронта. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

1 лістапада 1943 года падчас баёў на плацдарме на заходнім беразе Дняпра ў раёне вескі Новыя Пятроўцы Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці Украінскай СССР батальён Кавалёва вызваліў гэтую вёску, знішчыўшы пры гэтым 11 танкаў, 2 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, 14 мінамётаў, 12 гармат. У перыяд з 3 па 8 лістапада 1943 года батальён знішчыў яшчэ 6 варожых танкаў, 50 гармат і мінамётаў, 124 кулямёта, вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі і жывой сілы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года гвардыі маёр Мікіта Рыгоравіч Кавалёў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1].

Потым Кавалёў удзельнічаў у савецка-японскай вайне. Пасля яе заканчэння працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1945 годзе скончыў курсы ўдасканальвання каманднага саставу, а ў 1953 годзе — Ленінградскую вышэйшую бранятанкавую школу. У 1955 годзе у званні плкоўніка быў звольнены ў запас. жыў і працаваў у Мінске. Памер 10 мая 1978[1].

Быў таксама ўзнагароджаны двумя ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, шэрагам медаляў[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Ковалёв Никита григорьевич (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Мікіта Рыгоравіч Кавалёў на сайце «Героі краіны»