Мікіта Станіслававіч Татаркоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мікіта Татаркоў
Mykyta Tatarkov.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікіта Станіслававіч Татаркоў
Нарадзіўся 4 студзеня 1995(1995-01-04)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 174 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Крыўбас
Нумар 11
Маладзёжныя клубы
2008—2012 Украіна Металург (Запарожжа)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Украіна Металург (Запарожжа) 29 (1)
2016—2018 Украіна Чарнаморац (Адэса) 68 (3)
2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 8 (0)
2019—2020 Украіна Львоў 19 (2)
2020 Украіна Ворскла (Палтава) 1 (0)
2021 Арменія Пюнік (Ерэван) 12 (2)
2021— Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 7 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Украіна Украіна (да 19) 2 (0)
2014—2015 Украіна Украіна (да 21) 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2019

Мікіта Татаркоў (нар. 4 студзеня 1995, Запарожжа, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца крыварожскага «Крыўбаса».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец акадэміі запарожскага «Металурга», выступаў за юнацкую і моладзевую каманды. 6 красавіка 2014 года дэбютаваў за «Металург» у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць адэскага «Чарнаморца», у хуткім часе стаў трывала з’яўляцца ў першай камандзе. У снежні 2015 года разам з шэрагам іншых ігракоў пакінуў «Металург» у сувязі з працэсам ліквідацыі клуба.

У студзені 2016 года падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам». У 2016 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, у пачатку сезона 2017/18 часцей заставаўся на лаўцы запасных, але пазней вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2018/19 стаў часцей выхадзіць на замену.

У лютым 2019 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Шахцёр» з Салігорска і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[3]. У салігорскай камандзе выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі, пераважна выхадзіў на замену. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Шахцёрам»[4].

У кастрычніку 2019 года стаў іграком «Львова»[5]. У жніўні 2020 года перайшоў у палтаўскую «Ворсклу», дзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных, выйшаў на поле толькі ў адным матчы. У студзені 2021 года перабраўся ў армянскі «Пюнік», а ў ліпені 2021 года вярнуўся ва Украіну, папоўніўшы склад крыварожскага «Крыўбаса».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Украіны.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі