Міланская кансерваторыя імя Джузэпэ Вердзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Міланская кансерваторыя імя Джузэпэ Вердзі (італ.: Conservatorio di musica «Giuseppe Verdi») — італьянская кансерваторыя, размешчаная ў Мілане. Заснавана ў 1807 годзе ўказам Напалеона, першы статут установы быў падпісаны віцэ-каралём Італіі Яўгенам Багарнэ. Кансерваторыя носіць імя Джузэпэ Вердзі, якому ў свой час адмовіла ў прыёме як пераростку.

Сярод найважнейшых вех у гісторыі кансерваторыі — заснаванне ў 1898 годзе Музея музычных інструментаў, адкрыццё ў 1965 годзе першых музыказнаўчых курсаў, адкрыццё ў 1969 годзе першага ў Еўропе спецыялізаванага курса для кампазітараў электроннай музыкі.