Мілан Руфус
Мілан Руфус | |
---|---|
Milan Rúfus | |
![]() Бюст Мілана Руфуса працы скульптара Тэадора Баніка (2005) | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 снежня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 2009 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, перакладчык, пісьменнік, эсэіст |
Мова твораў | славацкая |
Узнагароды | |
![]() |
Мі́лан Ру́фус (славацк.: Milan Rúfus; 10 снежня 1928, Заважна Поруба — 11 студзеня 2009, Браціслава) — славацкі паэт, літаратуразнаўца, перакладчык і эсэіст. Ёсць адным з найвыбітнейшых творцаў славацкай літаратуры, аднавіцелем народнай грамадзянскай паэзіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мілан нарадзіўся ў сям’і муляра, навучаўся ў мясцовай школе, пасля ў гімназіі ў Ліптаўскім Мікулашы, якую скончыў у 1948. У 1948—1952 гадах вывучаў славацкую культуру і гісторыю на гуманітарным факультэце ўніверсітэта Коменскага ў Браціславе. Пасля сканчэння ВНУ застаўся ў ім выкладаць гісторыю славацкай і чэшскай літаратуры. У 1971—1972 навучальным годзе выкладаў славацкую мову і літаратуру ва ўніверсітэтце Instituto Universitario ў Неапалі. З 1990 года — на пенсіі, жыў у Браціславе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першыя вершы апублікаваў у часопісах «Prameň», «Nový rod», «Mladá tvorba» і «Borba». Дэбютны зборнік вершаў «Až dozrieme» адзначыў выразны зрух сучаснага разумення паэзіі. У яго творчасці вялікі ўплыў сімвалізму, прысутнічае выразны сацыяльны пасыл і натхненне творчасцю фатографа Марціна Марцінчака. Натхняўся Мілан Руфус і народнай славацкай творчасцю, і творамі шматлікіх славацкіх мастакоў. Акрамя твораў для дарослых, пісаў таксама і дзіцячыя кнігі.
Выступаў як паэт з аўтаномным поглядам на жыццёвыя і маральныя каштоўнасці кахання, на любоў, праўду, прыгажосць, пакуты і трагедыю чалавека і свету другой паловы XX стагоддзя.
Акрамя ўласных твораў, пераклаў таксама «Простанародныя славацкія аповесці» Добшынскага, творы з нарвежскай, іспанскай, рускай і чэшскай моў. Яго творы перакладзеныя на англійскую, балгарскую, венгерскую, італьянскую, нарвежскую, нямецкую, польскую, рускую, французскую, цыганскую, чэшскую і іншыя мовы.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- 1970 — Дзяржаўная прэмія па літаратуры
- 1990 — міжнародная прэмія «Залаты ключ»
- 1991 — Ордэн Томаша Гарыга Масарыка III ступені
- 1995 — Ордэн Людавіта Штура I ступені[1]
- 1996 — прэмія Ёзафа Цыгера-Гронскага па літаратуры
- 1998 — Ганаровы доктар літаратуры Міжнароднай акадэміі мастацтва і культуры (ЗША)
- 2001 — прэмія на фестывалі ў Струзе (Македонія)
- 2003 — крыж прэзідэнта Славацкай рэспублікі I ступені[2]
- 2005 — прэмія міністра культуры за зборнік вершаў «Báseň a čas»
- 2006 — прэмія Літаратурнага фонду за найлепшы арыгінальны славацкі твор у 2005 годзе за зборнік «Báseň a čas»
- 2008 — прэмія за паэзію «Crane Summit 2008» (Тайвань)
- 2009 — Прыбінаў крыж I ступені[3] за шматгадовыя заслугі і культурнае развіццё краіны.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У гонар паэта названая малая планета (33158) Руфус, якую адкрылі Леаш Корнаш і Петар Колены з Астранамічнай і геафізічнай абсерваторыі факультэта матэматыкі, фізікі і інфарматыкі ўніверсітэта Коменскага ў Модры 26 лютага 1998[4][5].
У 1993 Славацкае тэлебачанне зняла дакументальны фільм «Профілі — Мілан Руфус» (рэжысёр Федар Бартка).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паэзія
[правіць | правіць зыходнік]- 1956 — Až dozrieme
- 1966 — Chlapec
- 1968 — Zvony
- 1969 — Triptych (Až dozrieme, Chlapec, V zemi nikoho)
- 1969 — Ľudia v horách, dielo s fotografiami M. Martinčeka
- 1972 — Stôl chudobných
- 1972 — Kolíska
- 1973 — Hľadanie obrazu, dielo s fotografiami M. Martinčeka
- 1974 — Chlapec maľuje dúhu
- 1974 — Kolíska spieva deťom
- 1977 — Hudba tvarov
- 1978 — Hora
- 1982 — Óda na radosť
- 1987 — Prísny chlieb
- 1992 — Neskorý autoportrét
- 1996 — Čítanie z údelu
- 1997 — Žalmy o nevinnej
- 1998 — Vážka
- 2000 — Jednoduchá až po korienky vlasov
- 2001 — Čas plachých otázok
- 2003 — Čakanka
- 2005 — Báseň a čas
- 2007 — Vernosť
- 2009 — Ako stopy v snehu
Эсэ
[правіць | правіць зыходнік]- 1968 — Človek, čas a tvorba
- 1969 — Štyri epištoly k ľuďom
- 1974 — O literatúre
- 1978 — A čo je báseň
- 1996 — Epištoly staré a nové
- 1998 — Rozhovory so sebou a s tebou
Кнігі для дзяцей і моладзі
[правіць | правіць зыходнік]- 1975 — Kniha rozprávok
- 1980 — Sobotné večery
- 1985 — Rozprávočka veselá, zostaň ešte s nami
- 1986 — Studnička
- 1990 — Tiché papradie
- 1990 — Modlitbičky
- 1991 — Mechúrik Koščúrik s kamarátmi
- 1993 — Lupienky z jabloní
- 1994 — Pamätníček
- 1995 — Modlitbičky za dieťa
- 1994 — Nové modlitbičky
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- 1957 — Сяргей Ясенін: Výber
- 1958 — Міхаіл Лермантаў: Maškaráda
- 1966 — Генрык Ібсен: Peer Gynt (v jaz. spolupráci s J. Kaňom)
- 1973 — Францішак Грубін: 2 x 7 rozprávok
- 1977 — Францішак Грубін: Poémy
- 1978 — Францішак Грубін: Ako sa chytá radosť, výber z Hrubínovej poézie pre deti
- 1978 — Ёсеф Каэтан Тыл: Strakonický gajdoš
- 1988 — Хасэ Марці: Znamenie života
- 1991 — Псалмы і Плач Ераміі — кнігі Старога запавету
- 2007 — Францішак Грубін: Hrnček, var!
Зноскі
- ↑ Štátne vyznamenania udelené v rokoch 1993—1998 (славацк.). Kancelária prezidenta SR. Праверана 3 чэрвеня 2014.
- ↑ Kríž prezidenta Slovenskej republiky, I. stupeň (славацк.)(недаступная спасылка). Kancelária prezidenta SR. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2011. Праверана 3 чэрвеня 2014.
- ↑ Pribinov kríž, I. trieda (славацк.). Kancelária prezidenta SR. Праверана 3 чэрвеня 2014.
- ↑ 33158 Rúfus (1998 DU23)
- ↑ Asteroid (33158) Rúfus Архівавана 13 ліпеня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Мілан Руфус на Вікісховішчы |
---|
- Litcentrum.sk Архівавана 4 лютага 2013. (славацк.)
- Books.sk Архівавана 4 сакавіка 2016. (славацк.)
- Osobnosti.sk (славацк.)
- Нарадзіліся 10 снежня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Славакіі
- Памерлі 11 студзеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Браціславе
- Выпускнікі Універсітэта Коменскага
- Заслужаныя артысты Чэхаславакіі
- Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка 3 класа
- Узнагароджаныя Крыжам Прыбіны 1 класа
- Кавалеры ордэна Людавіта Штура 1 класа
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Славацкамоўныя пісьменнікі
- Славацкамоўныя паэты
- Перакладчыкі Славакіі
- Пісьменнікі Славакіі
- Паэты Славакіі