Мілаш Форман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мілаш Форман
Miloš Forman
Milos Forman.jpg
Імя пры нараджэнні:

Jan Tomáš Forman

Дата нараджэння:

18 лютага 1932(1932-02-18)[1] (85 гадоў)

Месца нараджэння:

Часлаў, раён Кутна-Гора[d], Сярэднячэшскі край, Чэхія

Грамадзянства:

Flag of the Czech Republic.svg Чэхаславакія
Flag of the United States.svg ЗША

Бацька:

Otto Kohn[d]

Жонка:

Martina Formanová[d]

Дзеці:

Petr Forman[d] і Matěj Forman[d]

Адукацыя:

Academy of Performing Arts[d]

Месца працы:

Калумбійскі ўніверсітэт

Прафесія:

кінарэжысёр, кінапрадзюсар, акцёр, драматург, сцэнарыст, кінаакцёр

Кар'ера:

1963—нашы дні

Узнагароды:
IMDb:

ID 0001232

milosforman.com
Commons-logo.svg Мілаш Форман на ВікіСховішчы

Мілаш Форман (чэшск.: Miloš Forman; сапраўднае імя: Ян Томаш Форман, чэшск.: Jan Tomáš Forman; нар. 18 лютага 1932, Часлаў, Чэхаславакія) — чэшскі і амерыканскі кінарэжысёр, драматург, прадзюсар, акцёр і сцэнарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Часлаў. Калі пачалася Другая Сусветная вайна, яго бацьку арыштавалі за распаўсюд забароненай літаратуры, ён загінуў у канцэнтрацыйным лагеры Бухенвальд. Маці загінула ў Асвенціме.

Форман вучыўся ў інтэрнаце ў Падэбрадскім замку разам з будучым першым прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавелам. У 1963 годзе зняў кароткаметражку «Калі б не было музыкі». Яго наступны фільм «Конкурс» распавядаў пра рок-н-рол, джаз і класічныя творы чэшскіх кампазітараў. Праз год Форман зняў карціну «Чорны Пётр», завяршыўшы яе напярэдадні «Пражскай вясны» — галоўны прыз на кінафестывалі ў Лакарна (Швейцарыя). Наступныя працы Формана, «Любоўныя прыгоды бландынкі» (1965) і «Баль пажарнікаў», былі намінаваны на прэміі «Оскар», «Залаты леў» і «Залаты глобус».

У 1968 годзе рэжысёр адправіўся ў Францыю. У гэты момант у Прагу былі ўведзеныя савецкія танкі і Мілаш прыняў рашэнне эміграваць. Ён з’ехаў у ЗША, але на працягу трох гадоў прынцыпова не зняў ніводнага фільма. У 1971 зняў «Адрыў».

У 1975 годзе зняў фільм «Палёт над гняздом зязюлі» (1975) — 5 статуэтак «Оскар», 6 «Залатых глобусаў» і іншыя прэміі.

Рок-мюзікл «Валасы» выйшаў у 1979 годзе, драма «Рэгтайм» (1981). Фільм-біяграфія «Амадэй» распавядаў пра жыццё вялікага кампазітара і яго суперніцтва з Сальеры. У 1996 годзе выйшаў «Народ супраць Лары Флінта», які заваяваў на Берлінскім кінафестывалі «Залатога мядзведзя». Для многіх сваіх фільмаў («Прывіды Гоі», «Баль пажарнікаў») Форман сам пісаў сцэнарыі.

Зноскі

  1. Milos Forman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.