Міла Котка
| Міла Котка | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 29 снежня 1981 |
| Месца нараджэння | Смілавічы, Беларусь |
| Грамадзянства | Беларусь |
| Мастацкі кірунак | біяарт |
Міла Котка (Mila Kotka; нар. 29 снежня 1981, Смілавічы, Беларусь) — беларуская мастачка, культурная актывістка і прадзюсарка, даследчыца бразільскай культуры, заснавальніца і куратарка міжнародных мастацкіх ініцыятыў.
Адна з ключавых фігур у фармаванні і развіцці сучаснага стрыт-арту ў Беларусі. Прадстаўніца біяарту, аўтарка ўласнага мастацкага метаду і стылю «бія-іерогліфы»[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Смілавічы ў сям’і інжынераў. У 2005 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 2000-х гадоў больш за дзесяць год працавала культурнай журналісткай, публікуючы матэрыялы пра альтэрнатыўную беларускую і міжнародную культуру, сучаснае мастацтва, перформансы і фестывалі.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 2005 годзе пачала даследаваць бразільскую культуру.
У 2014 годзе разам з бразільскім дыпламатам Данілу Тэафілу Костай заснавала ў Мінску першы фестываль вулічнага мастацтва Vulica Brasil[2], які праводзіўся пад эгідай Амбасады Бразіліі ў Мінску[3]. Фестываль істотна паўплываў на візуальнае асяроддзе сталіцы: за сем гадоў існавання было створана больш за 50 муралаў беларускіх і бразільскіх мастакоў, рэалізаваны урбаністычныя інтэрвенцыі і распрацаваны канцэптуальны план развіцця вуліцы Кастрычніцкай, якая стала галерэяй стрыт-арту пад адкрытым небам і ўвайшла ў топ-100 славутасцяў Беларусі паводле турыстычных пуцевадзіцеляў.
За ўнёсак у развіццё вулічнага мастацтва атрымала неафіцыйнае званне «хросная маці беларускага стрыт-арту»[4].
У 2021 годзе стала сузаснавальніцай Інстытута мастацтваў і ўстойлівага развіцця Vulica Brasil у Бразіліі, які працягнуў ідэі фестывалю і займаецца прасоўваннем дэмакратызацыі мастацтва ў гарадскіх прасторах і тэм устойлівасці на міжнародным узроўні[5].
У 2024 годзе запусціла Vulica Academy — відэаплатформу з серыяй майстар‑класаў, у якіх удзельнічаюць сучасныя беларускія мастачкі і мастакі, звязаныя са стрыт‑артам[6].
Практыкуе і выкладае капуэйру — традыцыйнае бразільскае мастацтва, прызнанае ЮНЭСКА нематэрыяльнай культурнай спадчынай чалавецтва; мае кваліфікацыю інструктара міжнароднай школы FICAG[7].
Была лідарам культурнага руху Feel Brazil у Беларусі, які папулярызаваў бразільскую культуру і арганізоўваў семінары, кіна- і мастацкія фестывалі, імпрэзы, адукацыйныя і дабрачынныя праграмы.
Мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]У 2019 годзе, пасля асабістых экспедыцый па нацыянальных парках Тайланда і краін Афрыкі, вынайшла ўласны мастацкі накірунак — біяарт. Яе аўтарскі стыль «бія-іерогліфы» ўяўляе сабой эфемерныя кампазіцыі з эндэмічных прыродных элементаў канкрэтных біёмаў, складзеныя ў абстрактныя знакавыя структуры[8].
Творчасць Мілы Коткі прысвечана тэмам гармоніі, балансу, самасвядомасці, геацэнтрызму, анімізму і рытуальнасці як культурнай формы. У сваёй мастацкай практыцы яна звяртаецца да нейраэстэтыкі і семіётыкі ў межах мастацкага даследавання, а таксама да філасофскіх і культурных канцэпцый узаемадзеяння чалавека і прыроды, у тым ліку экалагічнай філасофіі і постгуманістычных падыходаў. У якасці мастацкіх крыніц і перформатыўных метадаў мастачка выкарыстоўвае элементы будыйскіх медытатыўных практык, традыцыйных паганскіх абрадаў і рытуалаў, інтэрпрэтуючы іх у кантэксце сучаснага мастацтва. Яе працы арыентаваныя на асэнсаванне біяразнастайнасці, дзікай прыроды і ідэй устойлівага развіцця, а таксама на фармаванне экалагічнай і культурнай свядомасці[9].
Выбраныя выставы
[правіць | правіць зыходнік]Персанальныя
[правіць | правіць зыходнік]- 2023 — Endo-Exo Stone Educational Pavilion, Варшава, Польшча (куратарка Вольга Кліп)[10].
- 2023 — Endo-Exo Spatial, Metaverse, VR (куратарка Ксенія Тырсікава).
- 2021 — Semiosis, Berliner Studio, Адэса, Украіна (куратар Аляксандр Гор).
- 2020 — Personal Meditation, Культурны цэнтр «Корпус», Мінск, Беларусь (куратар Максім Крук).
Групавыя
[правіць | правіць зыходнік]- 2024 — Natureza Urbana, CCBB, Бразілія, Бразілія (куратаркі Ніна Каімбра, Міла Котка).
- 2022 — Love!, Vershy Art Space, Мінск, Беларусь (куратарка Надзея Хмыль).
- 2021 — Vulica Brasil, Vershy Art Space, Мінск, Беларусь (куратарка Вольга Кліп).
Удзел у фестывалях
[правіць | правіць зыходнік]- 2025 — Minsk × Minga Festival, інтэрактыўная інсталяцыя, Мюнхен, Германія[11].
- 2024 — Coma Music Festival, ўваходная інсталяцыя, Бразіліа, Бразілія.
- 2023 — Varušniak Festival, арт-ідэнтычнасць і інтэрактыўная інсталяцыя, Варшава,Польшча.
- 2022 — Pradmova Intellectual Book Festival, інтэрактыўная сесія пра біяарт і новыя іерогліфы, Тбілісі, Грузія.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск — магістр журналістыкі (2000—2005). Спецыялізацыя: друкаваныя медыя, дызайн, журналістыка.
Дадатковая адукацыя:
- 2002—2019 — семінары і курсы па камунікацыі, візуальным дызайне, журналістыцы, грамадзянскім актывізме і палітычных кампаніях (BBC, Deutsche Welle, еўрапейскія НДА).Удзел у больш як 50 лекцыях і майстар-класах па мастацтве, урбанізме і ўстойлівым развіцці, арганізаваных фестывалем Vulica Brasil.
- 2022—2023 — фларыстычнае мастацтва, Zak, Варшава, Польшча.
- 2025 — удзельніца EcoArt Lab ад Art Yard Community, Грузія.
Узнагароды і прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- 2022 — удзельніца філасофскага дыялогу «Нацыянальная ідэя Беларусі» на Euroradio, увайшла ў лік 100 актывістаў, прадстаўленых у аднайменнай кнізе;
- 2020 — лонг-ліст міжнароднай фотапрэміі PRAFOTA, катэгорыя «Мастацкая фатаграфія»;
- 2019 — «Фестываль года» па версіі мультымедыйнага часопіса 34mag (Vulica Brasil);
- 2017 — выступ у фармаце TEDx (TEDxNiamiha) з дакладам «Soft power: эксперымент Vulica Brasil»[12];
- 2016 — уключана ў спіс «100 самых важных людзей года» па версіі KYKY.org у намінацыі «Урбаністычныя актывісты»;
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Мастачка Міла Котка распавяла 34 пра новую візію, што адкрывае дзікая прырода . 34mag.net. Праверана 2 лютага 2026.
- ↑ Стрит-арт Vulica Brasil: как в гидах по Минску появилась новая улица (руск.). BBC News Русская служба (14 жніўня 2019). Праверана 2 лютага 2026.
- ↑ Организаторы фестиваля стрит-арта, которые меняют Минск: «Бабушки вообще-то на нашей стороне!» (руск.). realt.by. Праверана 2 лютага 2026.
- ↑ “Ты ўдыхаеш на поўныя грудзі, а паветра няма”. Беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу: выпуск 38. Беларускі ПЭН (29 чэрвеня 2021). Праверана 6 лютага 2026.
- ↑ Міла Котка . 34mag.net. Праверана 2 лютага 2026.
- ↑ Vulica Brasil выпусціла на YouTube мастацкія майстар-класы . 34mag.net. Праверана 5 лютага 2026.
- ↑ В Минске впервые прошёл форум уличных культур — Веб-журналист. Websmi. Факультет журналистики БГУ (руск.) (28 сакавіка 2017). Праверана 5 лютага 2026.
- ↑ Mila Kotka and her bio-art hieroglyphs (англ.). radioplato.by. Праверана 2 лютага 2026.
- ↑ «Нужно было замедлить жизнь до уровня растения». Посмотрите, какие потрясающие арт-объекты создает эта беларуска! (руск.). citydog.io. Праверана 2 лютага 2026.
- ↑ ENDO-EXO Exhibition | Mila Kotka ◉ KOTKAVERSE (англ.). Spatial. Праверана 2 лютага 2026.
- ↑ minsk x minga 2025(нявызн.). RAZAM. Праверана 2 лютага 2026.
- ↑ TEDxNiamiha | TED. www.ted.com. Праверана 2 лютага 2026.