Мілена Паўлавіч-Барылі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілена Паўлавіч-Барылі
сербск.: Милена Павловић-Барили
Мілена Паўлавіч-Барылі (фота Карла Ван Вехтэна, 1940 год.)
Мілена Паўлавіч-Барылі (фота Карла Ван Вехтэна, 1940 год.)
Дата нараджэння 5 лістапада 1909(1909-11-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1945(1945-03-06) (35 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Bruno Barilli[d]
Род дзейнасці мастачка, пісьменніца, паэтка
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак мадэрнізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мілена Паўлавіч-Барылі (сербск.: Милена Павловић-Барили; 5 лістапада 1909, Пажаравац, Сербія6 сакавіка 1945, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — сербская паэтка і мастачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мілена Паўлавіч-Барылу нарадзілася 5 лістапада 1909 года ў горадзе Пажаравац (Сербія). Яе бацька, Бруна Барылі, быў кампазітарам, музычным крытыкам і паэтам[1]. Яе маці, Данічы Паўлавіч, паходзіла з дынастыі Карагеоргіевічаў і вывучала мастацтва. У 1922—1926 гадах Мілена вывучала мастацтва ў Каралеўскай школе мастацтваў у Белградзе, а ў 1926—1928 гадах — у Мюнхене.

Напачатку 1930-х гадоў Мілена пакінула Сербію. Да пачатку Другой сусветнай вайны яна некалькі разоў ненадоўга прыязджала ў Сербію. Большую частку ж свайго часу яна праводзіла ў Іспаніі, Рыме, Парыжы і Лондане, дзе мела магчымасць мець зносіны з Жанам Както і Андрэ Брэтонам. Мілена трапіла пад уплыў многіх заходніх школ мастацтва і мастакоў, у прыватнасці Джорджа дэ Кірыка. Пасля 1939 года Мілена жыла ў Нью-Ёрку.

Мілена памерла 6 сакавіка 1945 года. Сярод прычын смерці зваліся паданне з каня і сардэчны прыступ[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Тэматыка яе прац размаітая — гэта і партрэты, і інтэрпрэтацыі біблейскіх сюжэтаў. Сярод матываў — вэлюмы, анёлы, статуі Венеры і арлекіны. Многія яе працы ўвесь час выстаўлены ў Рыме, Нью-Ёрке, Белградзе, а таксама ў родным горадзе Пажаравацы. Дом, у якім яна нарадзілася, быў пераўтвораны ў музей у 1962 годзе[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Zorica Markovic. MILENA PAVLOVIĆ-BARILI(нявызн.)(недаступная спасылка). www.stil-magazin.com. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2015. Праверана 26 мая 2015.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]