Мілуцін (Кнежавіч)
Мілуцін | |
---|---|
серб. кір.: Милутин Кнежевић серб. лац.: Milutin Knežević | |
![]() | |
|
|
Дзейнасць | святар |
Нараджэнне |
10 студзеня 1949 |
Смерць |
30 сакавіка 2020 (71 год) |
Пахаванне |
Епіскап Мілуцін (свецкае імя Міхайла Кнежавіч, сербск.: Михаило Кнежевић; 10 студзеня 1949 г., сяло Міячы, Калубарская акруга, Сербія — 30 сакавіка 2020, Бялград) — епіскап Сербскай праваслаўнай царквы, епіскап Валеўскі(руск.) бел..
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 10 студзеня 1949 года ў вёсцы Міячы пад Валевам, у сям’і Міларада і Цветы (народжанай Петравіч).
У 14-гадовым узросце прыйшоў у Манастыр Каона(англ.) бел.. У 1967 годзе паступіў у манаскую школу ў Остражскім манастыры(руск.) бел., пасля заканчэння якой вярнуўся ў Каону[2].
У Каонскім манастыры быў паслушнікам да 26 кастрычніка 1968 года, калі епіскап Шабацкі і Валеўскі Іаан(руск.) бел. пастрыг яго ў манахі ў манастыры Манастыр Петкавіца(руск.) бел.. На наступны дзень у тым жа манастыры епіскап Іааан пасвяціў яго ў сан дыякана, а праз дзесяць дзён, 8 лістапада ў Асечыне(руск.) бел., у іераманаха.
Скончыў Духоўную семінарыю святога Савы ў Бялградзе, пасля чаго навучаўся на Багаслоўскім факультэце Бялградскага ўніверсітэта, а працягнуў — на факультэце святога Савы ў Ліберцівіле. На працягу 6 месяцаў служыў сакратаром Канадскай епархіі(руск.) бел. і яшчэ 6 месяцаў парафіяльным святаром у Ніягары, ЗША. Па вяртанні на радзіму прызначаны настаяцелем Каонскага манастыра[2].
У 1979 годзе іераманах Мілуцін пакланіўся Гробу Гасподняму ў Іерусаліме.
У 1981 годзе епіскап Іаан узвёў яго ў годнасць сінкела(руск.) бел., а ў 1987 годзе — пратасінкела(руск.) бел..
У 1994 годзе епіскапам Шабацкім і Валеўскім Лаўрэнціем(руск.) бел. узведзены ў сан ігумена.
Таксама клапаціўся пра манастыр святога Мікалая ў Лелічы(руск.) бел.. 7 лютага 1996 года быў пастаўлены старэйшынай над Каонскім і Лелічскім манастырамі.
17 кастрычніка 1998 года ўзведзены ў сан архімандрыта. 17 мая 1999 года пастаўлены архіерэйскім намеснікам (благачынным) Посава-Тамнаўскага архірэйскага намесніцтва[3].
У маі 2003 года рашэннем Святога Архіярэйскага Сабору(руск.) бел. абраны епіскапам Аўстралійскім і Новазеландскім(руск.) бел..
20 ліпеня 2003 года ў Саборнай царкве ў Бялградзе(руск.) бел. хіратанісаны ў епіскапа Аўстралійскага і Новазеландскага. Хіратонію здзейснілі: Патрыярх Сербскі Павел(руск.) бел., мітрапаліт Дабра-Баснійскі(руск.) бел. Мікалай(руск.) бел., мітрапаліт Чарнагорскі і Прыморскі(руск.) бел. Амфілохій(руск.) бел., епіскап Амерыканскі і Канадскі(руск.) бел. Лонгін(руск.) бел., епіскап Шабацка-Валеўскі(сербахарв.) бел. Лаўрэнцій(руск.) бел., епіскап Нішскі(руск.) бел. Ірыней (Гаўрылавіч), епіскап Бачскі(руск.) бел. Ірыней (Булавіч)(руск.) бел. , епіскап Канадскі(руск.) бел. Георгій (Джокіч)(руск.) бел., епіскап Брытанскі і Скандынаўскі(руск.) бел. Дасіфей (Моціка)(руск.) бел. [4].
30 снежня таго ж года ў Савінскім манастыры ў Канберы адбылося яго насталаванне, якое ўзначаліў яго папярэднік у Аўстраліі епіскап Ніканор (Багуновіч)(руск.) бел..
27 мая 2006 года епіскап Мілуцін быў прызначаны на адноўленую Валеўскую кафедру. Яго інтранізацыя адбылася 26 верасня ў Валеве[5].
3 чэрвеня 2013 года пацярпеў у аўтакатастрофе на шашы Бялград-Ніш непадалёк ад Крнева, вяртаючыся са святкавання 1700-годдзя Міланскага эдыкту ў Нішы(серб.) бел.[6].
Памёр 30 сакавіка 2020 года ў Бялградзе ад наступстваў каронавірусу[7].
Зноскі
- ↑ а б https://www.nytimes.com/reuters/2020/03/30/world/europe/30reuters-health-coronavirus-serbia.html
- ↑ а б Српска Православна Епархија ваљевска
- ↑ Peti valjevski vladika
- ↑ Novosti za 20.7.2003.g Архівавана 3 сакавіка 2021.
- ↑ Устоличење владике Милутина . Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2011. Праверана 29 мая 2014.
- ↑ Епископ валевский Милутин попал в автомобильную аварию - RuSerbia.com - О Сербии по-русски . Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2013. Праверана 29 мая 2014.
- ↑ https://www.blic.rs/vesti/drustvo/preminuo-episkop-valjevski-milutin-koji-je-bio-zarazen-korona-virusom/sm8n1ze